Экспазіцыя складзена з работ-пераможцаў VI Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі “На сваёй зямлі”. Гэта 434 творы з 17 краін, якія журы конкурсу – прафесійныя мастакі і выдатныя педагогі – вылучылі сярод 13 тысячаў іншых работ як найлепшыя ўзоры дзіцячай і юнацкай творчасці.
Даваць адзнаку дзіцячаму малюнку значна складаней, чым твору дарослага. Юныя мастакі яшчэ толькі пачынаюць спасцігаць рамяство, а таму іх работы могуць здацца недасканалымі і простымі. Але недахоп прафесійных навыкаў з лішкам кампенсуецца надзвычайнай эмацыйнасцю, непасрэднасцю, вобразнасцю. Да таго ж, з кожным юным мастаком побач ідзе настаўнік, які дапамагае яму і накіроўвае на шлях сапраўднага мастацтва.
Праз творы, прадстаўленыя на выставе, гледачы пазнаёмяцца не толькі з аўтарамі, але і з той зямлёй, на якой юныя мастакі нарадзіліся і выраслі, якая стала ім надзейным духоўным падмуркам, давала сілу і натхненне ў творчасці. Кожны гэты куток мае сваю гісторыю, свае традыцыі і ўклад жыцця, свой рытм, непаўторны каларыт, сваю гармонію.
Выстава будзе праходзіць у двух выставачных залах: першая частка экспазіцыі будзе працаваць у Рэспубліканскім экалагічным цэнтры дзяцей і юнацтва з 9 па 30 красавіка, другая – у мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” з 28 красавіка па 14 траўня.
 |
Валкалоўская Настасся, 10 год |
 |
Лукманава Радміла, 12 год |
 |
Агафонава Настасся, 13 год |
 |
Салошчанка Настасся, 9 год |
 |
Коршыкава Настасся, 12 год |
 |
Ганчарова Кацярына, 9 год |
 |
Салапееў Уладзіслаў, 18 год |
 |
Амінева Эвеліна, 7 год |
 |
Бурчыц Юлія, 16 год |
 |
Дубовік Яўгенія, 15 год |
 |
Чарэднік Яўген, 14 год |
 |
Дайлідаў Міхаіл, 20 год |
 |
Сабіты Аніта, 14 год |
 |
Ільін Сямён, 17 год |
Арганізатары: Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Грамадская арганізацыя “Беларускі зялёны крыж”.