Каралеўскі горад. Карэспандэнт “НГ” разам з пераможцамі віктарыны “Адкрыем невядомую Беларусь” Аленай і Паўлам Спірыдон здзейсніла незабыўнае двухдзённае падарожжа ў Гродна, Ліду, Каробчыцы і Мураванку і паглядзела на ўбачанае іх вачамі
16.04.2011
—
Новости Культуры
|
![]() Пазнаёміцца з аўтарамі арыгінальных і падрабязных адказаў на пытанні нашай віктарыны я марыла яшчэ з тых часоў, калі Алена і Павел з Будслава Мядзельскага раёна даслалі нам першы ліст. Мы разам са Спірыдонамі, якія занялі ў віктарыне першае месца і выйгралі галоўны прыз ад афіцыйнага спонсара нашай віктарыны тураператара “Виаполь”, здзейснілі вандроўку пад назвай “Каралеўскі горад Гродна”. Калі Алена і Павел адправіліся летась у вясельнае падарожжа па Беларусі, адны паціскалі ад здзіўлення плячыма, другія паказвалі маладым на альтэрнатыўныя Крым і Турцыю, а трэція наогул круцілі ля скроні... Маладыя ж людзі, упэўненыя ў тым, што перш чым пазнаваць чужыя краіны, варта бліжэй пазнаёміцца з роднай, паставілі на мэце аб’ездзіць усе значныя мясціны Беларусі. Мядовы тыдзень ўдаўся, успамінаюць маладыя. Безумоўна, убачыць усе цуды Беларусі ўсяго за сем дзён у Алены і Паўла не атрымалася. Але яны не надта расчараваліся — вырашылі адкрываць Беларусь пакрысе... У многім дапамагла ім і наша віктарына.— Колькі сябе памятаю, мама заўсёды выпісвала “Народную газету”, — расказвае Алена. — На маіх вачах газета мяняла і фармат, і колер... Чорна-белая, двухкаляровая, а зараз такая яркая і каляровая. Мы з мужам сочым за навінамі “НГ” у інтэрнэце і на працы ў СПК.Павел — аграном. Алена, пакінуўшы працу настаўніцы ў школе, перакваліфікавалася ў бухгалтара. Як расказвае Алена, працаваць з лічбамі было не вельмі весела. Хацелася нейкай разрадкі. Яна якраз і натрапіла на віктарыну “Народнай газеты”. Прапанавала мужу паўдзельнічаць.— І нас захапіў такі азарт! Хацелася хутчэй раскусіць, разблытаць гэтыя няпростыя краязнаўчыя загадкі, у час даслаць адказы, — успамінае Павел. — Памятаем, з 1 па 2 сту-дзеня ў нас госці дома, а мы з Аленай сядзім у інтэрнэце, шукаем адказы... Толькі б не прапусціць тэрміны віктарыны.— Не хацелася, каб віктарына заканчвалася. Усё спа-дзяваліся, што на старонках газеты з’явіцца хоць яшчэ адзін этап, — гаворыць Алена. — Мы столькі новага даведаліся пра Беларусь! І канешне ж не было канца радасці, калі прачыталі пра нашу перамогу. Скакалі, як дзеці, — смяецца Алена.Тым больш да Гродна, куды прапанаваў пераможцам адправіцца тураператар “Виаполь”, Алена з Паўлам падчас свайго вясельнага падарожжа якраз і не дабраліся. Гэты горад і яго наваколле заставаліся для маладой сям’і адным з тых яшчэ нязведаных куточкаў любай Беларусі. — Мы шчаслівыя, што ўбачылі гэтыя і іншыя прыгажосці каралеўскага Гродна і яго не менш каралеўскага наваколля, — прызналіся Алена і Павел напрыканцы нашага падарожжа. — Дзякуем “Народнай газеце” за тое, што дапамагае нам, беларусам, адкрываць сваю невядомую радзіму. Менавіта з гэтага і трэба пачынаць, перш чым заглядвацца на замежныя курорты. Пазнаём радзіму — пазнаём сябе. 7 самых яркіх цудаў-уражанняў ад паездкі
Тым часам на сайце www.ng.by працягваецца абласны этап, які доўжыцца да 1 мая. Заходзьце, галасуйце, выбірайце сем — самых-самых з вашай вобласці! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пазнаёміцца з аўтарамі арыгінальных і падрабязных адказаў на пытанні нашай віктарыны я марыла яшчэ з тых часоў, калі Алена і Павел з Будслава Мядзельскага раёна...
|
|