Нацыянальную музычную прэмію ў галіне эстраднага мастацтва ўручаць у Беларусі. 21.by

Нацыянальную музычную прэмію ў галіне эстраднага мастацтва ўручаць у Беларусі

04.05.2011 11:33 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нацыянальную музычную прэмію ў галіне эстраднага мастацтва ўручаць у Беларусі

TUT.BY
Нацыянальная музычная прэмія праводзіцца ў адпаведнасці з рашэннем Ураду Рэспублікі у мэтах развіцця нацыянальнага эстраднага музычнага мастацтва, стварэння ўмоў для прасоўвання творчасці таленавітых выканаўцаў, прадстаўнікоў беларускай эстрады. Пераможцы будуць вызначацца па выніках іх дзейнасці за бягучы год, паведамляе прэс-служба Міністэрства культуры Беларусі.

Па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення творчага праекта адбылося першае пасяджэнне арганізацыйнага камітэта. У склад аргкамітэта ўвайшлі Міністр культуры Беларусі Павел Латушка, генеральны дырэктар закрытага акцыянернага таварыства “Сталічнае тэлебачанне” Юрый Казіятка, намеснік Міністра інфармацыі Беларусі Аляксандр Слабадчук і іншыя.
 
Нацыянальная музычная прэмія праводзіцца па 16 намінацыях, пераможцаў у якіх вызначыць экспертны савет і тэлегледачы (Інтэрнэт- і sms-галасаванне):
- ”Лепшая песня года“,
- ”Лепшы жаночы вакал“,
- ”Лепшы мужчынскі вакал“,
- ”Лепшая музычная група“,
- ”Адкрыццё года“,
- ”Лепшы аўтар музыкі“,
- ”Лепшы аўтар слоў“,
- ”Лепшая песня на беларускай мове“,
- ”Лепшы альбом года“,
- ”Лепшы канцэрт года“,
- ”Лепшы кліп года“,
- ”Лепшы журналіст (музычны крытык)“,
- ”Лепшы прадзюсер“,
- ”За ўклад ў развіццё беларускай эстрады“,
- “Лепшы гастрольны тур”,
- “Зорачка года” (лепшы юны выканаўца).
 
Будзе сфарміраваны таксама экспертны савет з ліку вядучых дзеячоў культуры і мастацтва, прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі, які вызначыць пераможцаў у кожнай намінацыі.
 
Кульмінацыя конкурсу – урачыстая цырымонія ўручэння Прэміі, якая плануецца ў снежні бягучага года. Пераможцы атрымаюць спецыяльныя прызы, дыпломы і грашовыя прэміі.

Па ініцыятыве Міністэрства культуры вядзецца распрацоўка спецыяльнага прыза-сімвала “Нацыянальнай музычнай прэміі”.
 
Агульнарэспубліканская культурная акцыя праводзіцца Міністэрствам культуры, закрытым акцыянерным таварыствам "Сталічнае тэлебачанне".
Конкурсныя матэрыялы накіроўваюцца ў Маладзёжны тэатр эстрады (220007, г.Мінск, вул.Маскоўская, 18 а).

Тэрміны прадстаўлення матэрыялаў – 1 мая – 1 лістапада 2011 года.

З умовамі конкурсу можна азнаёміцца на сайце Міністэрства культуры www.kultura.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацыянальная музычная прэмія праводзіцца ў адпаведнасці з рашэннем Ураду Рэспублікі у мэтах развіцця нацыянальнага эстраднага музычнага мастацтва, стварэння...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика