Прыцягальныя вобразы. 21.by

Прыцягальныя вобразы

20.05.2011 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Упэўніцца ў тым, што традыцыйныя народныя промыслы і рамёствы сёння набываюць сучасныя рысы, можна было на выставе “Млын” у сталічным выставачным цэнтры
Да такіх незвычайных рэчаў, што былі на выставе, хочацца дакрануцца...Майстар Злата Глотава аўтарскія лялькі пачала ствараць усяго паўгода таму. А ў яе ўжо дзве калекцыі. Адна “12 месяцаў” — асабістая, з ёй аўтару вельмі шкада расставацца. Другая ж, “Вялікі горад”, рабілася спецыяльна для выставы. “Усе вобразы ўзятыя з жыцця, падгледжаныя на вуліцах, — тлумачыць майстар. — Вось адна лялька-дзяўчына выйшла на прагулку адразу пасля дождыка і не забылася ўзяць з сабой парасон. Другая, у вячэрняй сукенцы, збіраецца ў тэатр. Гэтая, па-мойму, вельмі прыгожая, проста выйшла з дому пакрасавацца перад сяброўкамі…”
Самае прыемнае, прызнаецца аўтар, маляваць вочы, рабіць валасы, прыдумваць аксесуары да адзення. Унутры кожнай цацкі для цеплыні зашыта насенне лёну, для душэўнасці — зорачкі аніса. Але любая лялька мае сэнс, калі з ёй гуляюць дзеці. Любімыя цацкі двухгадовай дачкі Златы — матуліны. А пра тое, што кожная прыгажуня з калекцыі “Вялікі горад” знойдзе ўрэшце свой прытулак, майстар не сумняваецца: “У таго, хто набывае такую ляльку, ёсць месца для яе і ў душы, і ў доме”.
А вось традыцыйныя абрадавыя лялькі і лялькі-абярэгі на выставе прадстаўлялі майстры з віцебскай творчай студыі “Берагіня”. Сакрэтам, як спалучыць традыцыі і сучаснасць, падзялілася Ала Мішурная: “Шыем жаночае і мужчынскае адзенне з ільну, а да сучаснага крою дадаем элементы народнага этнічнага каларыту — вышыўку і традыцыйную сімволіку”. Нездарма на сукенках, што на стэндзе “Берагіні”, вышытыя кветкі — як сімвал дабрабыту і прыгажосці. На паясках — узоры з ромбікаў і хваляў, якія, як лічыцца, прыцягваюць шчасце, уплываюць на добрае здароўе.
Арыгінальную тэхніку вышыўкі прыдумала Юлія Цалкова. Пачынала яна з узораў на сурвэтках, а цяпер з дапамогай ніткі і іголкі стварае рэпрадукцыі карцін знакамітых мастакоў. “Я сама распрацоўваю схемы вышыўкі, падбіраю колеры. Цяпер заканчваю ўжо дваццаць другую карціну!” — пахвалілася майстар.
Уражваюць і партрэты Вольгі Жыўняк, якія яна вышывае бісерам. “Больш падабаецца рабіць вясельныя творы, вышываць твары дзяцей”, — прызнаецца аўтар. Дарэчы, канкурэнтаў у Вольгі амаль няма. Бываюць выпадкі, калі бісерам упрыгожваюць адзенне святых на іконах, робяць невялікія нацюрморты. Вольга ж стала пачынальніцай новага жанра.
Дарэчы, многія майстры дзяліліся з наведвальнікамі сакрэтамі сваёй творчасці. Пад час выставы прайшлі, напрыклад, майстар-класы па вырабе пацерак і бранзалетаў з дрэва, а яшчэ народныя ўмельцы паказвалі, як з дапамогай фарбаў даць новае жыццё старым рэчам.

Кацярына Мядзведская

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Упэўніцца ў тым, што традыцыйныя народныя промыслы і рамёствы сёння набываюць сучасныя рысы, можна было на выставе “Млын” у сталічным выставачным цэнтры
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика