Новае жыццё старадаўняга фаліянта
26.05.2011
—
Новости Культуры
|
Мінскія рэстаўратары выратавалі рарытэтнае выданне XVI стагоддзя
![]() Выданне датуецца часам пасля 1595 года і выйшла з друкарні братоў Мамонічаў у Вільні. Там жа, дарэчы, убачылі свет Статут і Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага. У Беларусі, на жаль, захаваліся толькі асобныя старонкі гэтых выданняў. “Менавіта таму вельмі важным з'яўляецца той факт, што такія каштоўнасці, якія належаць нашай гісторыі, культуры і спадчыне, вяртаюцца ў краіну, — адзначыў на прэзентацыі міністр культуры Беларусі Павел Латушка. — Важна, што мы памятаем свае гістарычныя карані”. Ён адзначыў, што рэстаўрацыя прадстаўленага ў музеі выдання — гэта добры прыклад супрацоўніцтва музея і камерцыйнай структуры. Па словах дырэктара музея Сяргея Вечара, старажытны фаліянт быў набыты ў прыватнай асобы дзесяць гадоў таму. Выданне патрабавала грунтоўнай рэстаўрацыі. Над аднаўленнем першапачатковага выгляду кнігі больш за год працавалі рэстаўратары Андрэй Крапіўка і яго жонка Ірына Зялёная-Крапіўка. ![]() Дарэчы, прэзентаванае выданне “Апостала” захоўваецца ў Гістарычным музеі толькі ў адным экземпляры. Сёння ж вядомы яшчэ тры экземпляры кнігі, якія знаходзяцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі і Цэнтральнай бібліятэцы імя Якуба Коласа. Цяпер Андрэй Крапіўка займаецца ратаваннем яшчэ больш ранняга выдання “Апостала”, якое было зроблена рускім і ўкраінскім першадрукаром беларускага паходжання Іванам Фёдаравым у 1574 годзе ў Львове. А ўжо хутка, па словах Сяргея Вечара, пры Нацыянальным мастацкім музеі будзе створаны рэстаўрацыйны цэнтр, а пры Гістарычным адкрыецца майстэрня. Вось тады Андрэй Крапіўка зможа ажыццявіць свае даўнія мары — падрыхтаваць вучняў і разам з імі аднавіць іншыя беларускія старадрукі. Кацярына Мядзведская Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінскія рэстаўратары выратавалі рарытэтнае выданне XVI стагоддзя |
|