У Беларусі выступяць зоркі шведскай літаратуры
30.05.2011 14:18
—
Новости Культуры
|
У Беларусі выступяць зоркі шведскай літаратуры З 2 па 4 чэрвеня ў Мінску, Пінску і Брэсце пройдуць Шведска-беларускія літаратурныя чытанні-2011 з удзелам знаных шведскіх і беларускіх аўтараў. Імпрэза адбудзецца ў межах традыцыйных
У Шведска-беларускіх літаратурных чытаннях, якія ўжо сталі традыцыйнымі, возьмуць удзел знаныя беларускія аўтары Ганна Спрынчан, Усевалад Сцебурака, Алесь Пашкевіч, а таксама шведскі дэсант — Катарына Фростэнсан, Ула Лашму і Ульф Старк. Прычым, госці — літаратары топ-класа. У ролі вядоўцы імпрэзаў выступіць непараўнаны Віктар Шалкевіч. Пасля сталіцы інтэрнацыянальныя чытанні пройдуць у Пінску. Апошнім горадам, куды наведаецца аб’яднаная беларуска-шведская каманда паэтаў і пісьменнікаў, будзе Брэст. А хто там прыехаў? Катарына Фростэнсан Адна з самых знакамітых і выбітных паэтаў Швецыі. Яна пераважна займаецца паэзіяй, але піша таксама празаічныя і драматургічныя творы. Вялікай крыніцай натхнення для яе заўсёды быў горад: тыя пяць год, якія яна правяла ў Парыжы на пачатку 80-х, пакінулі моцнае ўражанне і выліліся ў зборнікі вершаў “У жоўтым” і “Размова”, што выйшлі адпаведна ў 1985 і 1987. Катарына Фростэнсан займаецца мастацкім перакладам з французскай, у прыватнасці яна перакладала Анры Мішо, Маргарыт Дзюра і Жоржа Батая. Восенню 2004 выйшла ўхваленая крытыкамі кніга вершаў “Каркас”, дзе аўтарка факусуецца на праблемах, што тычыцца індывідуальнасці і сусвету, ландшафту і памяці, слова і кахання, а таксама мовы. Катарына Фростэнсан была намінаваная на прэмію Аўгуста Стрындберга, літаратурную прэмію Рады Паўночных краінаў і прэмію Арыстыёна, атрымала прэмію Бельмана ад Шведскай Акадэміі, галоўную прэмію ад “Братэрства дзевяцёх” і прэмію за лірыку імя Жэрара Боніэра. У 2004 яна таксама стала лаўрэатам прэстыжнай міжнароднай прэміі Хенрыка Штэфенса, а таксама прэмій Нільса Ферліна і Эрыка Ліндэгрэна. У 1992 годзе Катарына Фростэнсан была абраная сябрам Нобелеўскага камітэта па літаратуры пры Шведскай Акадэміі. Пераклад некалькіх вершаў шведкі на беларускую мову зрабіў Дзмітрый Плакс. Ульф Старк Нарадзіўся 12 ліпеня 1944 ў Стурэбі, што на поўдні Стакгольма, у сям’і дантыста. Дэбютаваў як паэт у 19-гадовым узросце са зборнікам “Дзірка ў жыцці”, пасля чаго выпусціў яшчэ адзін зборнік вершаў, а таксама раман. У 1984 годзе выйшаў на міжнародную літаратурную сцэну з кніжкай “Дзівакі і зануды”, пасля чаго вырашыў прысвяціць сябе дзіцячай літаратуры. У красавіку гэтага года пабачыла свет яго новая кніжка “Хлопчык, дзяўчынка і сцяна”, якую ён зрабіў сумесна с ілюстратаркай Аннай Хёглунд. Аўтар лічыць, што ў кнізе “мусіць прысутнічаць журба, каб ясна было відаць, што ёсць радасць”. Старк апісвае дзіцячыя страхі і спадзевы, а таксама апелюе да тых, хто мацнейшы, каб яны не забываліся на сваю адказнасць перад слабейшымі за сябе. Старк быў адзначаны стыпендыяй Шведскага фонду пісьменнікаў (1985), стыпендыяй за прасоўванне кніжак для моладзі (1990), прэміямі Астрыд Ліндгрэн (1993), За літаратуру для моладзі (Нямеччына, 1994), Аўгуста Стрындберга (1996), Скандынаўскай прэміяй дзіцячай кнігі (1998), прэміяй кнігарні “Ветэргрэнс” (2004), прэміяй Эміля (2005) і прэміяй Марыі Грыпе (2006). А ў 2000 годзе міжнароднае журы прэміі Г. Х. Андэрсана адзначыла творчасцьУльфа Старка адмысловым дыпломам. Сёлета пісьменнік намінаваны на прэмію Астрыд Ліндгрэн. Ула Лашму Нарадзіўся ў 1957 годзе ў горадзе Вэстэрвік, дзе і вырас. Сёння жыве і працуе ва Упсале. Свой дэбютны кароткі раман ”Стваральнік ветру” выдаў у 1983 годзе і з тае пары, акрамя раманаў, прапанаваў чытачам падборку сваіх эсэ, а таксама зборнік кароткіх апавяданняў “Аняменне”. Больш познія раманы Улы напаўдакументальныя і часта адлюстроўваюць падзеі з гістарычнай мінуласці. Ула Лашму таксама вялікі знаўца ірландскай і скандынаўскай літаратур. З 1985 па 1990 ён працаваў рэдактарам літаратурнага часопіса выдавецкага дома “Боніэр”, у 1991 годзе атрымаў літаратурную прэмію ад газеты “Ётэборгс-Постэн”, а ў 1996 за раман “Барвовая гара” быў узнагароджаны літаратурнай прэміяй часопіса “Мы”. Сёння Ула Лашму ўзначальвае шведскі ПЭН-цэнтр. “Братэрства дзевяцёх” прысудзіла Уле прэмію імя Ёна Ландквіста і адначасова з гэтым камуна Упсалы вылучыла на стыпендыю Фрыдэгорда за ягоны новы раман “Не жадаю служыць”. Апошнюю узнагароду ён атрымаў з наступнай фармулёўкай: "За пісьменніцтва, якое кранае нашае сумленне. Майстар наратыўнага жанру не пазбягае такіх з’яваў, як сацрэалізм і эмпатыя". Дзе і калі? Мінск 2 чэрвеня, 18:00. Актавая зала філалагічнага факультэта БДУ (вул. К.Маркса, 31). Уваход вольны. Пінск 3 чэрвеня, 18:00. Палескі драматычны тэатр (вул. В. Харужай, 10). Уваход вольны Брэст 4 чэрвеня, 19:00. Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр юнацкай творчасці (вул. Маскоўская, 123). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 2 па 4 чэрвеня ў Мінску, Пінску і Брэсце пройдуць Шведска-беларускія літаратурныя чытанні-2011 з удзелам знаных шведскіх і беларускіх аўтараў. Імпрэза адбудзецца ў... |
|