Пра што пяюць цымбалы. Як у Паставах захоўваюць народную культуру і падымаюць эканоміку краю. 21.by

Пра што пяюць цымбалы. Як у Паставах захоўваюць народную культуру і падымаюць эканоміку краю

07.06.2011 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 Пра што пяюць цымбалы.
Як у Паставах захоўваюць народную культуру і падымаюць эканоміку краю.

Сёлета Міжнародны фестываль народнай музыкі “Звiняць цымбалы i гармонiк”, які традыцыйна прайшоў у Паставах, быў прымеркаваны да 225-годдзя Кастуся Тызенгаўза — уладальніка горада ў ХIХ стагоддзі. Трэба сказаць, што сваім росквітам Паставы абавязаны гэтаму роду. Менавіта дзякуючы Тызенгаўзам тут з’явіліся першыя мураваныя дамы, мануфактуры, рынкавая плошча, палац, а арнітолаг Кастусь Тызенгаўз адкрыў у ім мастацкую галерэю і адзін з найпрыгажэйшых ва Усходняй Еўропе арніталагічны музей, які з’яўляўся базай біялагічнага факультэта Віленскага ўніверсітэта.

Пастаўчане вельмі ганарацца сваёй гісторыяй, і таму адкрыццё фэсту сёлета было вырашана адзначыць святочным балем у гонар графа Кастуся Тызенгаўза. Як паўнапраўны гаспадар ён прысутнічаў на балі, прымаў віншаванні гасцей — дэлегацый з Польшчы, Літвы, Латвіі, Расіі, Ізраіля і Кітая. А роўна апоўначы Паставы асвяціў цудоўны феерверк. Па водгуках мясцовых жыхароў, самы прыгожы за ўсе гады правядзення фэсту.Арганізатары сцвярджаюць, што фестываль “Звiняць цымбалы i гармонiк” адзін са старэйшых у Беларусі, — сёлета ён праводзіўся дваццаць першы раз, а “Славянскі базар” пройдзе ўсяго ў дваццаты. Аднак статус міжнароднага пастаўскі фэст набыў толькі 14 гадоў назад і ўваходзіць у пяцёрку самых буйных фэстаў Беларусі. За гэтыя гады ў ім удзельнічала 450 творчых калектываў і амаль 250 індывідуальных выканаўцаў з 15 краін свету.

Сімвал беларускай музыкі

У рамках навукова-творчай лабараторыі ўдзельнікі фестывалю не маглі не закрануць праблему цымбал. Гэты музычны інструмент хоць і лічыцца сімвалам беларускай музыкі, але ён ёсць у шматлікіх народаў. Праўда, у кожнага з іх свае цымбалы, са сваім гучаннем. Але беларускіх музыкаў больш за ўсё турбавала тое, што ў Беларусі больш не вырабляюцца ні цымбалы, ні гармонік: барысаўскае прадпрыемства музычных інструментаў закрылася з-за фінансавых цяжкасцяў.Зараз купляць беларускія нацыянальныя інструменты прыйдзецца ў еўрапейскіх краінах, дзе яны каштуюць некалькі тысяч еўра, і маюць зусім іншае гучанне. І, мабыць, нездарма музыкі шукалі шляхі выйсця з сітуацыі, якая склалася, менавіта ў Паставах. Бо, мабыць, толькі тут яшчэ захаваліся ва ўжытку дыятанічныя цымбалы — адмысловы інструмент з непадробнай прыгажосці гучаннем.

Пляцоўка для бізнесу

Сёлета ўпершыню ў рамках фестывалю прайшоў інвестыцыйны форум, на які былі запрошаны прадстаўнікі бізнес-колаў краін — удзельніц фэсту. Бо, як заўважыў старшыня Пастаўскага райвыканкама Віктар Гутараў, “культура і мастацтва збліжаюць людзей, а эканоміка цэментуе сувязі”. Па выніках інвестыцыйнага форуму была падпісана дамова з мінскай фірмай аб будаўніцтве ў Паставах сучаснага гандлёвага цэнтра. Літоўскі фундатар дамовіўся з райпо і льнозаводам пра пастаўкі на літоўскі рынак ільняной прадукцыі, а расіяне маюць намер пабудаваць у Пастаўскім раёне аўтазапраўку. Яшчэ адна расійская фірма вырашыла інвеставаць свае сродкі ў аднаўленне сядзібы шляхціча Юзэфа Бішэўскага — помніка архітэктуры XIX стагоддзя ў г.п. Лынтупы. Згодна з праектам спачатку будзе адноўлены сам будынак, а затым на яго тэрыторыі абсталююць гасцінічны комплекс і гандлёвыя пляцы. Такім чынам, сёлета на фэсце цесна перапляліся культура і эканоміка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета Міжнародны фестываль народнай музыкі “Звiняць цымбалы i гармонiк”, які традыцыйна прайшоў у Паставах, быў прымеркаваны да 225-годдзя Кастуся Тызенгаўза —...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика