The Toobes перапыніў маўчаньне
08.06.2011 14:09
—
Новости Культуры
|
The Toobes перапыніў маўчаньне Пасьля помнага інтэрвію, калі музыкі адмовіліся разумець беларускую мову, The Toobes на час зьніклі з далягляду СМІ і не давалі сольныя канцэрты ў Менску. Пасьля выхада новага сынгла "Heartbeat" і сумеснага канцэрта ў Пецербургу з гуртом Ліама Гэлахэра Beady Eye, удзельнікі The Toobes далі экслюзыўнае інтэрвію "Тузіну Гітоў" у якім распавялі пра свае мары і сны, новы сыгл і будучы альбом, а таксама пахваліліся тым, што часта карыстаюцца беларускай мовай на канцэртах і падчас інтэрвію.
ТГ: Вашыя ўражаньні ад выступу з новым гуртом Ліама Гэлахэра? Стас Мурашка (бас): Адчулі ў сабе моц і натхненьне пасьля таго, як датыкнуліся да сучаснай легенды рок-н-рола. Стас Ламакін (бубны, вакал): Было цяжка даць веры ў тое, што гэта сапраўды адбудзецца. У мінулым у адным з інтэрвію мы заявілі, што зь кім бы мы дакладна хацелі бы сыграць на адной сцэне дык гэта з Oasis. Выходзіш на сцэну, а тамака апарат з 90-х гадоў, на ўсім стаіць лога Oasis, во якое дзіва. Пасьля першай песьні нас трошкі адпусьціла, усё прайшло выдатна. Мяркуем, што гэта быў адзін зь лепшых нашых сэтаў. ТГ: З Гэлахэрам давялося паразмаўляць? Косьця Пыжоў (гітара): Сустрэча была. Да апошняга моманту ня ведалі, што чакаць ад Гэлахэра і яго музыкаў. Яны апынуліся нармальнымі дзядзькамі, няхай і трохі больш аддаленымі ў размове, чым Franz Ferdinand. Адміністрацыя "ГлавClub" сказала, што Ліам нават адмыслова прыехаў раней, каб паслухаць наш выступ. ТГ: Як вы самі ўспрымаеце свой новы сінгл "Heart Beat" – гэта працяг альбома "Hello" ці новая старонка? Стас Мурашка: "Hello" – гэта пачатак гісторыі The Toobes, "Heartbeat" – яе працяг. Мы захоўваем нейкае ядро, якое ідэнтыфікуе наш гурт і нас, як музыкаў, але пры гэтым рухаемся наперад, шукаем новыя для сябе гучаньні і натхненьні. У тым ліку ў музыцы мінулых гадоў. Яе выканаўцы ўжо ў музэях і зараз эстафетная палачка рок-н-рола ў нас. ТГ: Пасьля выданьня дэбютніка падалося, што гурт сыйшоў у цень. Якімі дасягненьнямі можаце пахваліцца за гэтыя амаль два гады? Стас Ламакін: Недзе трохі больш за год мы ня лезьлі ў прэсу, на тэлебачаньне, бо ў пэўны момант увагі з боку СМІ стала зашмат і нас гэта трохі задзяўбло. Ну і не рабілі вялікіх сольнікаў у Менску, каб вытрымаць нейкую паўзу. Але канцэртаў было шмат – у Менску ды іншых гарадах Беларусі, а таксама ў Маскве, Піцеры, Кіеве, у Польшчы, Лiтве. Стас Мурашка: За паўтары гады мы наматалі у гастролях больш за 30 тысяч кіламетраў і нават зьнялі пра гэта аднайменны кліп. Між тым напісалі песень на два новыя альбомы і адзін зь іх ужо запісалі. ТГ: Калі наважыцеся на сольны выступ у Менску? Косьця Пыжоў: З музычнага боку можам зрабіць сольнік хоць зараз. Але зразумела, што для гэтага павінна быць нейкая добрая нагода. Такая будзе ўвосень, калі павінен выйсьці новы альбом. ТГ: Дык ці атрымалася падвучыць беларускую мову за час маўчаньня? Стас Ламакін: Родную мову ведаем нармальна, нават часам размаўляем на сваіх канцэртах па-беларуску. Апошнім часам далі некалькі інтэрвію на беларускай у Польшчы. Часам даводзіцца адмыслова рыхтавацца, але гэта не праблема. У беларускай мовы ёсьць і сучаснасць, і будучыня. Мы ў гэта верым. ТГ: Як на ваша меркаваньне, ці маюць пэрспектыву гурты, якія сьпяваюць па-беларуску? Косьця Пыжоў: Пэрспектывы маюць усе. Беларускамоўных гуртоў сярод нашых улюбёных пакуль няма, але вельмі чакаем. Пытаньне тут найперш усё ж не ў мове, а ў музыцы, якая будзе адпавядаць нашаму густу. ТГ: Вы самі трымаецеся ў сьпевах выключна ангельскай мовы. Гэта спадзеў на сусветнае прызнаньне альбо сапраўды думаеце і сьніце сны па-ангельску? Стас Мурашка: Мы сьнім сны пра сусьветную вядомасьць, мы мроім пра яе і прагнем гэтага ўсімі фібрамі нашай душы. Але сьпяваем мы на ангельскай толькі таму, што нам так падабаецца. Спампаваць новы сынгл "Heartbeat" можна Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасьля помнага інтэрвію, калі музыкі адмовіліся разумець беларускую мову, The Toobes на час зьніклі з далягляду СМІ і не давалі сольныя канцэрты ў Менску. Пасьля выхада...
|
|