Прыгажосць этнічных фарбаў. 21.by

Прыгажосць этнічных фарбаў

17.06.2011 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хоць у краінах Еўрасаюза пашырана паняцце “нацыянальныя меншасці”, але ж у Беларусі часцей гавораць пра нацыянальныя супольнасці. Нават на такім прыкладзе бачна, з якой павагай беларусы ставяцца да прадстаўнікоў некарэнных этнасаў.
Дзеці розных народаў — свае ў БеларусіЗрэшты, талерантна паважаючы, пэўна, і іншую традыцыю, міжнародны круглы стол, што ладзіўся нядаўна ў Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур, назвалі ўсё ж “Правы нацыянальных меншасцяў: Беларусь–Еўропа”.
“У цэнтры ўвагі аказаліся найперш самі актывісты нацыянальна-культурных супольнасцяў армян, яўрэяў, украінцаў, палякаў, грузінаў, туркменаў, літоўцаў, цыган і малдаван у Беларусі, — гаворыць кіраўнік Цэнтра нацыянальных культур Міхаіл Рыбакоў. — Удзельнічалі ў размове прадстаўнікі шэрагу дзяржаўных, грамадскіх арганізацый, а таксама Еўрапейскага цэнтра па пытаннях меншасцяў з германскага горада Фленсбурга”. Дарэчы, па меркаванні навуковага супрацоўніка Еўрацэнтра Аляксандра Осіпава, Беларусь мае багаты, цікавы досвед працы з нацыянальнымі супольнасцямі. І ён, лічыць спецыяліст, кардынальна іншы, чым у Расіі ці краінах Еўрасаюза. Таму яго варта вывучаць. На жаль, адзначыў А. Осіпаў, для многіх у Заходняй Еўропе Беларусь усё яшчэ застаецца малазнаёмай краінай, хоць па шэрагу пазіцый яна — годны канкурэнт большасці дзяржаў Еўрасаюза, а ў чымсьці і апярэджвае іх. Таму, лічыць госць, варта даносіць як мага больш рознабаковай праўдзівай інфармацыі пра Беларусь да грамадзян Заходняй Еўропы.
Сумеснае мерапрыемства зладзілі разам Рэспубліканскі цэнтр нацкультур і Еўрапейскі цэнтр па пытаннях меншасцяў. Гэта ці не першая спроба пачаць дыялог у надзвычай важнай сферы міжнацыянальных стасункаў. Які досвед варты пераймання? Як арганізаваць абмен тымі “сацыяльнымі тэхналогіямі”, што дапамагаюць бараніць правы прадстаўнікоў розных этнасаў, актывізаваць іх удзел у супольным жыцці краіны? Карысным было нават папярэдняе знаёмства бакоў, як і абмен думкамі наконт розных профільных тэмаў.
Удзельнікі круглага стала былі аднадушнымі: дыялог трэба прадаўжаць. А значыць, адладжваць партнёрскія сувязі, праводзіць тэматычныя цыклы сумесных круглых сталоў, іншыя мерапрыемствы. Пры гэтым, адзначалася, важна вучыцца не блытаць (і не падмяняць!) дзейнасць па абароне і забеспячэнні правоў нацыянальных супольнасцяў з рознымі палітычнымі рухамі, іх інтарэсамі.

Пятро Арэшка

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хоць у краінах Еўрасаюза пашырана паняцце “нацыянальныя меншасці”, але ж у Беларусі часцей гавораць пра нацыянальныя супольнасці. Нават на такім прыкладзе бачна,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика