Гамельчукі адсвяткавалі Купалле
22.06.2011 10:38
—
Новости Культуры
|
Гамельчукі адсвяткавалі Купалле Святкаванне адбылася непадалёку ад вескі Хальч Веткаўскага раёну, на беразе Сожа, каля старажытнага паганскага капішча.
Сёння ўночы сябры і прыхільнікі гомельскай "Талакі" адзначылі Купалле. На мерапрыемства сабралося больша за трыдцаць чалавек. Большасць песняў, танцаў і гульняў правадзілася пад беларускую дуду. Ў цэнтры вогнішча быў усталяваны слуп, на якім было замацавана кола з крыжом зробленнае з травы і галінак івы. Такое кола сімвалізуе сабой сонца. Ёсць прыкмета, што калі гэты слуп перагарэўшы ўпадзе на каго-небудзь са святкуючых, то той не ажэніцца, ці не выйдзе замуж. У гэты раз ўсём пашанцавала, і падаючы слуп нікога не закрануў. Талакоўцы правялі абрад, які можна умоўна назваць "Барана". Хлапцы ўпрагаліся ў зробленную з галля барану і вазілі яе па глебе. У гэты час дзяўчаты пелі жартоўліва-абразлівыя песні пра хлопцоў. Пад раніцу, перад тым як пайсці купацца, дзяўчаты адпусілі свае вянкі на ваду. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Святкаванне адбылася непадалёку ад вескі Хальч Веткаўскага раёну, на беразе Сожа, каля старажытнага паганскага капішча. Сёння ўночы сябры і прыхільнікі... |
|