Беларускі партал TUT.BY і культурніцкая кампанія "Будзьма Беларусамі!" прадстаўляюць прэм’еру песні "Станцыя", якую разам запісалі гурт "У нескладовае" і вакаліст гурта "Братья Грим" Канстанцін Бурдаеў.
Песня, якую напісаў гітарыст і адзін з лідараў "У нескладовага" Раман Арлоў, стане загалоўным трэкам аднайменнага інтэрнэт-сінгла, які будзе выкладзены для вольнай спампоўкі на наступным тыдні.
"Гэта песня пра тое, як чалавек, які патрапіў у цяжкую жыццёвую сітуацыю, пераадольвае сябе, вяртае сабе веру ў жыццё і жаданне ісці далей, каб не проста існаваць, а сапраўды жыць, ствараць, кахаць", – распавёў Раман Арлоў.
Беларускі партал TUT.BY і культурніцкая кампанія "Будзьма Беларусамі!" прадстаўляюць прэм’еру песні "Станцыя", якую разам запісалі гурт "У нескладовае" і вакаліст...