Гасцінныя падворкі
23.06.2011
—
Новости Культуры
|
ІХ Фестываль нацыянальных культур, як заўсёды, запрашае ўсіх жадаючых на цёплыя сустрэчы ў шматэтнічныя беларускія вёскі
![]() Пасля адкрыцця фестывалю традыцыйна пачынаюцца адборачныя туры ў рэгіёнах. Ужо цяпер члены журы, у склад якога ўвайшлі спецыялісты розных сфераў мастацтва, збіраюцца ў дарогу, каб пабачыць самых яркіх і таленавітых прадстаўнікоў нацыянальных дыяспар з усёй краіны. Заключныя ж мерапрыемствы пройдуць у чэрвені наступнага года ў Гродне. Зноў гасцей будуць вітаць этнічныя падворкі, на якіх на свае вочы можна пабачыць вырабы народных майстроў, пазнаёміцца з музыкай і абрадамі, пачаставацца нацыянальнымі стравамі з розных краін. А вось кінафестываль, на якім пакажуць дакументальныя фільмы пра гістарычныя радзімы прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў, пра іх творчасць, пройдзе ўпершыню. Усяго ж на ІХ Фестывалі нацыянальных культур гасцей чакае каля дваццаці навінак. Гэта — і вялікі гала-канцэрт удзельнікаў з краін СНД, і выстава народнай гаспадаркі, і свята вясны, і знаёмства са шматэтнічнымі беларускімі вёскамі. “Фестываль нацыянальных культур — адзін з самых важных і цікавых у фестывальным руху краіны, — лічыць намеснік міністра культуры Тадэвуш Стружэцкі. — У Беларусі пражываюць прадстаўнікі звыш 140 нацыянальнасцяў. І амаль пры кожным аб’яднанні створаны творчыя калектывы, якія, безумоўна, узбагачаюць культурныя стасункі”. А дзеля таго, каб як мага болей людзей даведвалася пра разнастайнасць гісторыі і культуры іншых народаў, для аматараў падарожжаў нават ладзіцца спецыяльны святочны тур. Кацярына Мядзведская Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ІХ Фестываль нацыянальных культур, як заўсёды, запрашае ўсіх жадаючых на цёплыя сустрэчы ў шматэтнічныя беларускія вёскі |
|