Нешматлюдныя Клыні
08.07.2011
—
Новости Культуры
|
— Паважаны спадар Грынцэвіч, ваша родная вёска Клыні, што ў Куранецкім сельсавеце Вілейскага раёна, адносіцца да ліку старажытных беларускіх паселішчаў. Яна мае даволі цікавую гісторыю, якую вы, напэўна, ведаеце, паколькі цікавіцеся архіўнымі матэрыяламі. Ды і не адну назву змяніла гэта паселішча за час свайго існавання. Упершыню ваша вёска, а дакладней зямля, на якой яна была заснавана, упамінаецца ў пісьмовых крыніцах як Пустка (Пустаўшчына) Клысаўшчына. Пусткай (пустаўшчынай) у старажытнасці называлі закінуты зямельны ўчастак, звычайна ў сувязі са смерцю ўладальніка, а таксама неапрацаваную, пустую зямлю і зямлю, якая не мела пастаяннага гаспадара. Мяркуючы па пачатковай уласнай назве, можна дапусціць, што першым уласнікам гэтай зямлі быў чалавек з імем-мянушкай Клыса (магчыма, варыянт ад Клыш, Клыша). Такія мянушкі нашы продкі ў далёкім мінулым давалі людзям, якія мелі фізічныя недахопы: клышам называлі кульгавага, крываногага, клышаногага чалавека.Пазней, паводле сведчанняў старабеларускіх помнікаў, Клысаўшчына з’яўлялася ўласнасцю татар гаспадарскіх Цяньковічаў. У 1510 годзе гэтыя землі набыў віленскі ваявода, канцлер Вялікага Княства Літоўскага М.М. Радзівіл. У канцы ХVІІ стагоддзя, у 1690 годзе, на месцы Клысаўшчыны значыцца фальварак Клінкі ў складзе маёнтка Касута ў парафіі Куранецкай уніяцкай царквы. Назва Клінкі паходзіць ад фізія-графічнага тэрміна клін — “участак зямлі востравугольнай формы”. У старабеларускіх пісьмовых крыніцах кліны, як і вуглы, куты, засценкі, нярэдка ўпамінаюцца ў якасці зямель-участкаў і зямель-хутароў. Пазней, пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай, у 1793 годзе, ваша вёска апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У дакументах расійскай канцылярыі была зменена яе назва з вёскі Клінкі на вёску Клінцы ў Вілейскім павеце Мінскай губерні. У пачатку ХІХ стагоддзя яна з’яўлялася ўласнасцю Ю.Ромера. Затым, у сярэдзіне ХІХ стагоддзя, паводле тагачаснага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу, вёска належала да Віленскай губерні і з’яўлялася ўласнасцю Ю.Герасімовіча. Амаль 18 гадоў (з 1921 па 1939 год) вёска Клыні была, як і многія заходнебеларускія паселішчы, у складзе Польшчы: у Куранецкай гміне Вілейскага павета Віленскага ваяводства.Варыянт напісання назвы вёскі Глінкі хутчэй за ўсё памылковы, ён узнік у выніку сугучча з асноўнай назвай паселішча.У розныя часы розная колькасць жыхароў была ў вашай вёсцы. Так, у 1800 годзе значылася 11 двароў, 46 жыхароў, у 60-я гады ХХ стагоддзя ў вёсцы жыло аж 166 чалавек, цяпер — крыху больш за 30. На жаль, колькасць жыхароў змяншаецца. Але вельмі добра, што ёсць такія людзі, як вы, якія цікавяцца сваёй гісторыяй. Гэта дае надзею, што гісторыя вашай слаўнай старажытнай вёскі будзе мець працяг. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мяне цікавіць паходжанне назвы маёй роднай вёскі Клыні Вілейскага раёна. Падчас архіўных пошукаў сустракаў розныя варыянты назвы вёскі — Клыны, Клінкі, Глінкі....
|
|