Праспяваем у эфіры?!. 21.by

Праспяваем у эфіры?!

08.07.2011 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 Праспяваем у эфіры?!

На мэце конкурсу, арганізаванага Першым нацыянальным каналам Беларускага радыё, — выявіць і падтрымаць маладых адораных выканаўцаў у розных жанрах музычнага мастацтва, павысіць творчае майстэрства і выканальніцкую культуру маладых музыкаў. Прыём заявак на ўдзел у конкурсе ўжо завяршыўся. Паспрабаваць свае музычныя сілы вырашылі 137 маладых людзей з Беларусі, Расіі, Украіны і Польшчы. Найбольш жорсткая канкурэнцыя чакаецца ў намінацыі “Эстрадны вакал” — аж 105 заявак! Узрост удзельнікаў тут вагаецца ад 10 да 25 гадоў. Сур’ёзнае творчае саперніцтва будзе таксама ў намінацыях “Інструментальная музыка” (21 заяўка) і “Акадэмічны вакал” (11 заявак), дзе свае працы прадаставілі больш старэйшыя выканаўцы — ад 20 да 30 гадоў. — Зараз праходзіць першы тур конкурсу, — расказвае дырэктар дырэкцыі Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Антон Васюкевіч. — Мы праглядаем заяўкі, слухаем, правяраем, ці адпавядаюць яны тэхнічным патрабаванням нашага конкурсу. Праца, як прызнаецца Антон Барысавіч, складаная і не аднаго дня. Яшчэ не ўсе заяўкі праслуханыя. Аднак ужо можна пазнаёміцца з тымі канкурсантамі, якія, па меркаванні журы, дакладна прайшлі папярэдні адбор. “Дзённікі конкурсу” штодзень гучаць у эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё ў 16.05. — А па нядзелях у 13.00 у спецыяльнай перадачы “Маладыя таленты Беларусі” мы расказваем апошнія навіны нашага праекта, запрашаем у эфір нашых канкурсантаў, якія расказваюць пра сябе і свае школы, — гаворыць Антон Васюкевіч. Пасля таго як будуць вызначаны ўсе канкурсанты, пачнецца другі тур праекта. Маладых выканаўцаў будзе ацэньваць ужо прафесійнае журы. Вынікі конкурсу стануць вядомыя ў верасні 2011 года. Творы выканаўцаў, якія перамогуць у радыёконкурсе, увойдуць у зборны кампакт-дыск “Маладыя таленты Беларусі-2011” і будуць гучаць у эфіры Беларускага радыё.

У мінулым годзе лаўрэатам у намінацыі “Эстрадны вакал” у старэйшай узроставай катэгорыі стала Алена Ланская, якая сёлета прадстаўляе нашу краіну на конкурсе “Віцебск-2011”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пераможцы Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу “Маладыя таленты Беларусі” вызначацца ў верасні.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика