Генадзь Бураўкін: "У спевакоў павінна быць адказнасць перад словам"
16.07.2011 12:39
—
Новости Культуры
|
Генадзь Бураўкін: "У спевакоў павінна быць адказнасць перад словам" Амаль адначасова ў Беларусі праходзілі два песенныя фэстывалі — віцебскі "Славянскі базар" і "Александрыя зьбірае сяброў" на Аршаншчыне. Якія песьні там гучалі? І чаму іх амаль немагчыма прасьпяваць у застольлі? Пра тэкставую культуру новых песьняў мы гутарым з паэтам Генадзем Бураўкіным.
— Спадар Генадзь, два фэстывалі — ці не зашмат для нашага крызіснага часу? — Калі б гэта былі сапраўды цікавыя, нацыянальна адметныя беларускія фэстывалі, то нават падчас крызісу яны былі б ня лішнімі. Зрэшты, калі ідзе гаворка пра кавалак хлеба для чалавека, пра магчымасьць купіць лекі, то гэтыя фэстывальныя гулі, мне здаецца, можна было б і скараціць. — Сёньня ў Беларусі зьяўляецца вельмі шмат новых выканаўцаў, якіх Беларускае тэлебачаньне называе "зоркамі беларускай эстрады". Як вы ацэньваеце іх песьні, найперш тэксты песень? — Мне часам хочацца пратэставаць супраць безадказнасьці многіх людзей перад словам. У кожнага чалавека павінна быць адказнасьць перад людзьмі, перад радзімай, перад прафэсіяй. І павінна быць адказнасьць перад словам. Сёньняшнія сьпевакі і сьпявачкі дэманструюць абсалютную безадказнасьць і перад словам, і перад слухачом ці гледачом, і перад культурай. Сёньняшнія сьпевакі і сьпявачкі дэманструюць абсалютную безадказнасьць і перад словам, і перад слухачом ці гледачом, і перад культурай. Тое, што я часам чую ў радыёэфіры ці са сцэны, гэта жахліва. Вось я тут запісаў словы адной зь песьняў. "Нравится мне, когда ты голая по квартире ходишь и несомненно заводишь. Нравится мне, когда ты громко хохочешь, не важно, днём или ночью — это нравится мне. Плевать, если я заболею, я сам себе банки поставить сумею. И мне никогда, блин, не надо, лишь бы ты ходила голая рядом"… На маю думку, трэба ўводзіць адмысловы закон, каб такога не прапускаць у эфір. Гэта проста непрыстойна. — А ці лёгка напісаць песенны шлягер? Што для гэтага трэба? — Для таго, каб напісаць шлягер, трэба талент трох чалавек — кампазытара, паэта і выканаўцы. Калі ўсе трое яго маюць, калі яны свае таленты злучаюць, то тады атрымліваецца таленавітая песьня, якая можа стаць шлягерам. Як паказвае практыка многіх гадоў, многіх калектываў, многіх салістаў, часьцей за ўсё атрымліваецца добра тады, калі супадаюць добрая паэзія і добрая музыка. Успомніце "Песьняроў." Паглядзіце, выдатныя мулявінскія песьні на чые вершы? На вершы Багдановіча, Купалы, Коласа. А самыя лепшыя песьні Лучанка? Таксама — на вершы Багдановіча, Купалы, Куляшова. Беларуская паэзія, у прынцыпе, вельмі мілагучная. Там, дзе сама паэзія абуджае музыку, там, дзе гэтая музыка яркая, нацыянальная і самабытная, і гэта адчуваюць і кампазытар, і выканаўца, там і атрымліваецца тая радасьць, якую прыносіць песьня. І такія песьні жывуць доўга. Паглядзіце, як доўга жыве "Лясная песьня" Алоўнікава і Русака, як доўга жыве "Бывайце здаровы!" Любана і таго ж Русака. І як хуценька зьнікаюць тыя песьні, дзе "хадзі голая" і г.д. — Як мне сказаў адзін паэт-песеньнік, уся бяда сучаснай эстраднай песьні ў тым, што нашы маладыя выканаўцы выступаюць адразу ў трох іпастасях — яны адначасова і сьпевакі, і кампазытары, і паэты. У прынцыпе, тры таленты можа мець адзін чалавек… — Можа, але гэта надзвычай рэдка бывае. Сучасныя песенькі адна адну выпіхваюць з эфіру, і праз тры хвіліны іх немагчыма ўспомніць. У гэтым "трыадзінстве" мне бачыцца элемэнтарная хітрасьць. Сапраўдныя таленты не баяцца дзяліцца сваім дарам з тымі, з кім супрацоўнічаюць. А вось сёньняшнія маладыя выканаўцы хочуць мець як мага больш грошай. Яны ня хочуць дзяліцца ня талентам, яны ня хочуць дзяліцца грашыма. У свой час песьня не давала вялікіх грошай. І не пра грошы мы тады думалі, а пра тое, каб выказаць нейкія пачуцьці. Цяпер — грошы вялікія. — "Песьня — душа народу" — гэта словы Рыгора Шырмы. Каб стаць народнай душой, песьня якія асаблівасьці павінна мець? — Яна павінна мець, як мінімум, дзьве асаблівасьці. Першая: у ёй мусяць быць вельмі важныя для людзей, вельмі глыбокія і вельмі шчырыя словы. Другая: патрэбная мэлёдыя, якая таксама ідзе з душы і кладзецца на душу. А калі няма ні таго, ні другога, мы і чуем песьні-аднадзёнкі. Вы паглядзіце, якая маса так званага песеннага матэрыялу абрынаецца на людзей з тэлебачаньня, з радыё. Але песьні гэтыя не гучаць у застольлі, у сябрыне, каля кастра. Людзі там сьпяваюць старыя песьні. А сучасныя песенькі адна адну выпіхваюць з эфіру, і праз тры хвіліны іх немагчыма ўспомніць. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амаль адначасова ў Беларусі праходзілі два песенныя фэстывалі — віцебскі "Славянскі базар" і "Александрыя зьбірае сяброў" на Аршаншчыне. Якія песьні там гучалі? І... |
|