Алтар Фарнага касцёла пакрываюць пазалотай
20.07.2011 11:41
—
Новости Культуры
|
Алтар Фарнага касцёла пакрываюць пазалотай Гэта апошні этап пяцігадовай рэстаўрацыі алтара пасля пажару. Алтар будзе ўрачыста адкрыты 5 жніўня, паведаміў пробашч касцёла ксёндз Ян Кучынскі.
5 жніўня ў 12.00 у храме адбудзецца цырымонія адкрыцця і асвячэння алтара. На ёй будуць прысутнічаць прадстаўнікі міністэрстваў культуры Беларусі і Польшчы, духавенства і ўсе, хто прыклаў намаганні да справы аднаўлення каштоўнасці, паведамляе Нагадаем, алтар Фарнага касцёлу моцна пацярпеў у час пажару ў 2006 г. з прычыны кароткага замыкання. Агонь знішчыў тады частку унікальнага драўлянага алтара XVIII стагоддзя - рэльефныя калоны, частку балюстрады, дэкор і чатыры скульптуры. Навуковым кіраўніком аднаўленчых работ у катэдры выступіў галоўны рэстаўратар Каралеўскага замка ў Варшаве Павел Садлей. Над аднаўленнем скульптур працавалі на працягу чатырох гадоў разбяры з Воранава Казімір Масюра і яго сын Ігар, якім удалося аднавіць усе чатыры фігуры святых па фотаздымках. Скульптуры выразаліся з суцэльнай ліпы, як таго патрабаваў арыгінал. Апошні этап рэстаўрацыі - нанясенне на алтар пазалоты. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта апошні этап пяцігадовай рэстаўрацыі алтара пасля пажару. Алтар будзе ўрачыста адкрыты 5 жніўня, паведаміў пробашч касцёла ксёндз Ян Кучынскі. 5 жніўня ў 12.
|
|