Крэпасці — у лідары?!
22.07.2011
—
Новости Культуры
|
Памятаеце, колькі мы пісалі пра моц і ўстойлівасць нашых крэпасцей — Бабруйскай ды Брэсцкай? І што б вы думалі, добрымі змагарамі за перамогу аказаліся яны і ў сённяшні час. І адна, і другая пакуль што ў лідарах праекта. Мала адстаюць ад іх беларускія цэрквы і касцёлы, якія трапілі ў спіс фіналістаў. Нераўнадушнымі аказаліся вы, нашы дарагія чытачы, і да прыродных цудаў Беларусі. Нездарма нашу краіну называюць сінявокай. Недалёка адзін ад аднаго раскінуліся Нарач, Свіцязь і Браслаўскія азёры. Як таго і трэба было чакаць, папулярнымі аказаліся беларускія замкі. Нядзіўна, гэта ж нашы візітоўкі!А вось на што б мы прапанавалі звярнуць большую ўвагу, дык гэта на аб’екты нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Канешне, ні абрад “Пахаванне стралы” ў Веткаўскім раёне, ні праваслаўнае свята “Бразгун” на Чэрыкаўшчыне рукамі не памацаеш ды на смак не пакаштуеш. Аднак, будзьце ўпэўнены, аднойчы пабачыўшы іх і адчуўшы іх энергетыку, не забудзеш ніколі. Толькі ўявіце сабе, праз колькі стагоддзяў дайшлі да нас гэтыя цуды. І захаваліся ж, дарэчы, толькі ў асобных рэгіёнах! Такім чынам, сямёрка лідараў на гэты час выглядае так: Бабруйская крэпасць Белавежская пушча Возера Нарач Брэсцкая крэпасць Мірскі замак Сафійскі сабор у Полацку Бернардзінскі касцёл у вёсцы БудслаўАле ўсё яшчэ можна змяніць, бо галасаванне працягваецца і кожны голас улічваецца. Час прасунуць той ці іншы аб’ект у лідары яшчэ ёсць. Так што, сябры, не марнуйце яго дарма. Заходзьце на сайт “Народнай газеты” www.ng.by і галасуйце за аб’екты, найбольш вартыя, на вашу думку, звацца ЦУДамі Беларусі! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прайшоў месяц з пачатку фінальнага галасавання ў праекце “Сем цудаў Беларусі”. Цікава, якія з аб’ектаў зараз лідзіруюць, а якія пакуль што сярод аўтсайдараў?
|
|