Археалагічныя знаходкі адкрываюць новыя старонкі гісторыі Віцебска
30.07.2011 13:13
—
Новости Культуры
|
Археалагічныя знаходкі адкрываюць новыя старонкі гісторыі Віцебска У маі—чэрвені 2011 года ў час падрыхтоўкі юбілейнага фестывалю "Славянскі базар" у гістарычным цэнтры Віцебска праводзіліся працы па добраўпарадкаванні горада (устаноўка фантана ў скверы Пушкіна, будаўніцтва кавярні "Князь Альгерд" на Узгор'і). Падчас работ быў выяўлены культурны слой са знаходкамі і пабудовамі 18—19 стагоддзяў. Добраўпарадкаванне ў скверы Пушкіна праводзілася каля драмтэатра на абшары былога сярэднявечнага Верхняга замка. З поўначы да ўчастка прымыкае мост цераз раку Віцьбу (па якой і атрымаў сваю назву славуты беларускі горад), з поўдня — вуліца Замкавая (такія назвы маюць адны з самых старажытных вуліц нашых гарадоў). Раней падчас ![]() Падчас даследаванняў на тэрыторыі фантана і яго камунікацый было знойдзена шмат гістарычных артэфактаў, сярод якіх варта адзначыць юбілейны знак у гонар 100-годдзя 98-га пяхотнага Юр'еўскага палка. Полк быў сфарміраваны 13 снежня 1763 года і меў розныя назвы (Тамбоўскі, затым 98 Дэрпцкі і Юр'еўскі). Ён прымаў удзел ва ўсіх войнах Расіі ад часоў фарміравання да Першай сусветнай вайны і мае шэраг узнагарод. Верагодна, знак быў страчаны афіцэрам палка, які з'яўляўся дэлегатам у Дваранскага сходу Віцебска. Магчыма, падчас пошукаў у архівах можна будзе знайсці прозвішча ўладальніка знака. Участак будаўніцтва кавярні на вуліцах Леніна і Талстога размешчаны на тэрыторыі Узгор'я. Гэтая тэрыторыя непасрэдна прымыкае за месца, дзе ў 16—17 стагоддзях была прыстань на рацэ Віцьба. Ад гэтай прыстані тавары прывозіліся да плошчы з гандлёвымі радамі (каля ратушы). І зараз тут знаходзіцца прычал з катамаранамі. ![]() Акрамя атэля, тут былі і крамы (ювелірная, кандытарская, мэблевая, мастацкай фатаграфіі) і кватэры. Так, тут жыў будучы цесць М. Шагала (ювелір Шмуль-Невух Розенфельд). Дачка Шмуля (будучая жонка М. Шагала) у сваіх успамінах апісвае багатыя інтэр'еры ювелірнай крамы свайго бацькі. ![]() Вольга Ляўко, загадчык Цэнтра гісторыі даіндустрыяльнага грамадства Інстытута гісторыі НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У маі—чэрвені 2011 года ў час падрыхтоўкі юбілейнага фестывалю "Славянскі базар" у гістарычным цэнтры Віцебска праводзіліся працы па добраўпарадкаванні горада... |
|