Ў нядзелю 31 ліпеня музее-сядзібе “Пружанскі палацык” адчынілася новая выстава. Свае арыгінальныя работы прадставіў народны майстар-выціншчык Юрый Малышэўскі.
Кожны можа, ці ва ўсякім разе ведае, як зрабіць сняжынку з паперы. Бярэш лісток паперы, складаеш у некалькі пластоў, робіш нажніцамі некалькі выразаў у форме трохкутнікаў, кружочкаў і ў залежнасці ад фантазіі, разгортваеш… І вось яны, сняжынкі, - гатовыя.
Прыкладна гэтак жа выглядае тэхніка стварэння выцінанкі, якой ужо амаль 25 гадоў займаецца народны майстар Юрый Малышеўскі.
Яго персанальная выстава выцінанак адчынілася днямі ў музее-сядзібе “Пружанскі палацык”. Другі раз ў гэтых сценах мастак выстаўляе свае работы.
У агульнай карціне сучаснай беларускай выцінанкі творчасць Юрыя Малышэўскага займае ўласнае і вельмі прыкметнае месца. Яго работы вылучае адметны творчы почырк, іх аўтарства лёгка пазнавальнае нават з першага погляду.
Юрый Малышэўскі нарадзіўся ў 1956 годзе ў г.Ніжнеудзінск (Іркуцкая вобл., Расія) у сям’і вайскоўца. У тры гады трапіў на радзіму бацькі, у Ружаны, дзе і жыве па сённяшні дзень. Скончыў ружанскую сярднюю школу, адслужыў у войску і ўвесь час маляваў. Прага да мастацтва прывяла яго ў Маскоўскі завочны народны універсітэт мастацтваў імя Н.Крупскай, які і скончыў у 1986 годзе.
Працуе майстар у розных відах творчасці: жывапісе, графіцы, рэстаўрацыі, захапляецца гісторыяй сваіх Ружанаў. Шмат гадоў вядзе розныя мастацкія гурткі і класы, дзе вучыць дзетвару ўсяму, што ўмее сам.
А ўмее ён перш за ўсё выразаць арыгінальныя выцінанкі, якімі заняўся адным з першых у Беларусі — яшчэ ў 1980-ыя гады. Творчым імпульсам паслужыла захапленне мясцовага ксяндза Міхася Варанецкага, які займаўся выразаннем ажурных папяровых узораў традыцыйнага арнаментальнага характеру. Малады мастак-аматар не мог не звярнуць сваю ўвагу на гэты арыгінальны від мастацкай творчасці. Пазней, пабываўшы са сваім настаўнікам у Літве, ён убачыў, што выцінанка — гэта не толькі арнаментальныя разеткавыя ўзоры, але і сапраўдныя творы станковага характеру, нярэдка з досыць складаным сюжэтам. Гэта і вызначыла далейшы харак тер творчасці Малышэўскага. У 1997 годзе яго прынялі ў Саюз майстроў народнай творчасці Беларусі.
Багатая мастацкая спадчына майстра дэманструе яго прыхільнасць да некалькіх асноўных тэм. Першая — жыццё лесу і яго насельнікаў, што цалкам зразумела: паблізу — Ружанская, Шарашоўская, Белавежская пушчы. Выцінанкі на гэтую тэму нярэдка дэманструюць шматпланавы сюжэт: унізе — два алені, зубры, ласі, вышэй — лясны гушчар, над ім — фігуркі паляўнічых з сабакамі, чародкі птушак, буслянка і інш. Усё сплятаецца ў адмысловы карункавы ажур, стварае маляўнічае ўражанне, хоць майстар працуе толькі з чорным колерам.
Натхняе майстра і багатая гісторыя старажытнага мястэчка, велічныя руіны палаца Сапегаў, дзе ў свой час віравала жыццё, адбываліся цікавыя падзеі. Выцінанкі нагадваюць то падгледжаныя эпізоды з княжацкага побыту, то сцэнкі шляхецкіх забаваў, то дзейства на сцэне палацавага тэатpa. Лаканічна, але дакладна і пераканаўча перадаецца побытавая атрыбутыка, адзенне, узбраенне, нават стыль эпохі.
Ружанскае наваколле было месцам актыўнай дзейнасці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага, і майстар, неабыякавы да гісторыі свайго краю, не мог абысці сваей увагай гэтую слаўную яе старонку. Улюбёны чорна-белы каларыт асабліва пасуе да вырашэння трагічных эпізодаў — з вялізнымі чорнымі груганамі, што нібы засланяюць сваімі крыламі сонца. Выцінанкі на гэтую тэму — нібы рэквіем па героях-паўстанцах.
Творы Юрыя Малышэўскага — гэта заўсёды складанасць ракурсаў, мнагапланавасць і разнабаковасць сюжэтаў, рэалістычнасць вырашэння фігур. Відавочная вытанчанасць яго твораў дасягаецца і тым, што майстар карыстаецца сапраўдным кравецкім нажом, а не нажніцамі, якім такія кампазіцыі наўрад ці пад сілу. Гэта ўсё і надае творчасці майстра яркую адметнасць.
У артыкуле выкарыстаны матэрыялы з кнігі Сахуты Я.М. “Беларуская выцінанка” Мн., 2008
![Ластаўкі.](http://www.21.by/pub/news/2011/08/1312447564221792.jpg) |
Ластаўкі. |
![Мой родны кут.](http://www.21.by/pub/news/2011/08/1312447564275952.jpg) |
Мой родны кут. |
![У палацавым тэатры.](http://www.21.by/pub/news/2011/08/1312447564297632.jpg) |
У палацавым тэатры. |
![Лесавічкі.](http://www.21.by/pub/news/2011/08/1312447564372457.jpg) |
Лесавічкі. |
![Птушкі.](http://www.21.by/pub/news/2011/08/1312447564398575.jpg) |
Птушкі. |
![Ружанскі палац Сапегаў.](http://www.21.by/pub/news/2011/08/1312447564499944.jpg) |
Ружанскі палац Сапегаў. |
![Пастушкі.](http://www.21.by/pub/news/2011/08/1312447564510562.jpg) |
Пастушкі. |
![Трубачысты.](http://www.21.by/pub/news/2011/08/1312447564521697.jpg) |
Трубачысты. |
![Пакроў.](http://www.21.by/pub/news/2011/08/1312447564621406.jpg) |
Пакроў. |
![Малінавы звон.](http://www.21.by/pub/news/2011/08/1312447564650184.jpg) |
Малінавы звон. |
![Дзядзька Ясь.](http://www.21.by/pub/news/2011/08/1312447564672637.jpg) |
Дзядзька Ясь. |
![Шляхцічы.](http://www.21.by/pub/news/2011/08/1312447564692805.jpg) |
Шляхцічы. |
![Шляхецкі баль.](http://www.21.by/pub/news/2011/08/1312447564701380.jpg) |
Шляхецкі баль. |
![Дзядзька Зыгмунт.](http://www.21.by/pub/news/2011/08/1312447564716424.jpg) |
Дзядзька Зыгмунт. |
![Абаронцы Радзімы.](http://www.21.by/pub/news/2011/08/1312447564733692.jpg) |
Абаронцы Радзімы. |
![Княскія блазны.](http://www.21.by/pub/news/2011/08/1312447564762764.jpg) |
Княскія блазны. |
![Чанстахоўская.](http://www.21.by/pub/news/2011/08/1312447564773219.jpg) |
Чанстахоўская. |
![Званары.](http://www.21.by/pub/news/2011/08/1312447564782278.jpg) |
Званары. |
![У карчме.](http://www.21.by/pub/news/2011/08/1312447564789513.jpg) |
У карчме. |
![Наша доля.](http://www.21.by/pub/news/2011/08/1312447564804407.jpg) |
Наша доля. |
![Чаша “Іван”.](http://www.21.by/pub/news/2011/08/1312447564814256.jpg) |
Чаша “Іван”. |
![Маладзіцы.](http://www.21.by/pub/news/2011/08/1312447564828896.jpg) |
Маладзіцы. |
![Дрэва Жыцця.](http://www.21.by/pub/news/2011/08/1312447564836263.jpg) |
Дрэва Жыцця. |
![Вітаўт Вялікі.](http://www.21.by/pub/news/2011/08/1312447564844465.jpg) |
Вітаўт Вялікі. |
![Мой добры кароль.](http://www.21.by/pub/news/2011/08/1312447564851873.jpg) |
Мой добры кароль. |
![Пакроў.](http://www.21.by/pub/news/2011/08/1312447564859643.jpg) |
Пакроў. |
![Дзіўная расліна.](http://www.21.by/pub/news/2011/08/1312447564867645.jpg) |
Дзіўная расліна. |
![Вітаўт.](http://www.21.by/pub/news/2011/08/1312447564875903.jpg) |
Вітаўт. |