Фолк-фэст "Камяніца" адкрыюць "Стары Ольса" і "Госціца"
23.08.2011 13:00
—
Новости Культуры
|
Фолк-фэст "Камяніца" адкрыюць "Стары Ольса" і "Госціца" Арганізатары фолк-фэста "Камяніца", хэдлайнерамі якога сёлета будуць "Троіца", Osimira і Алег Скрыпка ("Воплі Відаплясава"), абвесцілі імёны астатніх удзельнікаў мерапрыемства. Гэтым разам фэст пачнецца раней, чым звычайна – у 13 гадзін. Прычым спазняцца нельга, бо адкрываць яго будуць мэтры – гурты "Госціца" і "Стары Ольса". Пасля гэтага гледачоў чакае прэм’ера новага фолк-рок праекта Машы Яр і іншых вядомых музыкаў, які атрымаў назву "Хоха Бэнд". А перад хэдлайнерамі будуць выступаць гурт "Ветах" і дуэт "Аляксандра і Канстанцін". "У гэтым годзе мы намагаліся забяспечыць не толькі разнастайную, але і моцную музычную праграму ад самага пачатку фэста. Ідэя ў тым, каб людзі прыязджалі ў музей на ўвесь дзень, бо будзе што паслухаць, на што паглядзець і чым заняцца – мы рыхтуем шмат цікавых сюрпрызаў", – распавёў каардынатар фэста Сяргей Чыгрынец. Трэці штогадовы фолк-фэст "Камяніца" адбудзецца 3 верасня ў Музеі народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам (4 км за аўтарынак "Малінаўка"), на тэрыторыі якога знаходзіцца ўнікальная калекцыя аўтэнтычнай беларускай драўлянай архітэктуры 18-20 стагоддзяў. Мэта мерапрыемства – прапагада беларускай культуры і дапамога музею. Усе грошы за ўваход ідуць на рахункі гэтай ўстановы, дапамагаючы захоўваць экспанаты. Уваход будзе адбывацца па квітках музею, якія каштуюць 10 тыс. руб. Наведнікі будуць мець магчымасць не толькі паслухаць музыку, але і паглядзець усю экспазіцыю. Папярэдні продаж квіткоў у касах музею. Даведка: (029) 670 13 30. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Арганізатары фолк-фэста "Камяніца", хэдлайнерамі якога сёлета будуць "Троіца", Osimira і Алег Скрыпка ("Воплі Відаплясава"), абвесцілі імёны астатніх удзельнікаў...
|
|