Брэст наведае праўнук Яўхіма Карскага. 21.by

Брэст наведае праўнук Яўхіма Карскага

28.08.2011 18:32 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Брэст наведае праўнук Яўхіма Карскага

Вечерний Брест
3 верасня ў аўдыторыі № 317 Брэсцкага дзяржуніверсітэта імя А.С. Пушкіна (пачатак у 10.00) адбудзецца сустрэча з Аляксандрам Карскім – праўнукам вядомага беларускага мовазнаўцы, этнографа, фалькларыста, палеографа Яўхіма Карскага.

Аляксандр Аляксандравіч прыязджае з Санкт-Пецярбурга ў наш горад па запрашэнні абласной бібліятэкі і потым накіруецца ў Ганцавічы на святкаванне Дня беларускага пісьменства. У час сустрэчы ва ўніверсітэце вы даведаецеся пра малавядомыя факты з жыцця і дзейнасці Я.Ф. Карскага, яго дачыненне да Брэстчыны. Вашай увазе будзе прапанава выстава “Я.Ф. Карскі: мовазнаўца, этнограф, фалькларыст”, якую падрыхтавалі супрацоўнікі абласной бібліятэкі. Сярод экспанатаў – рэдкія фотаздымкі, кнігі і архіўныя матэрыялы. 
 
Теги: Брест
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
3 верасня ў аўдыторыі № 317 Брэсцкага дзяржуніверсітэта імя А.С. Пушкіна (пачатак у 10.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика