Сёння і ўчора аднаго спектакля
02.09.2011
—
Новости Культуры
|
Выстава гісторыі пастаноўкі “Царства Аіды” адкрылася ў Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры
Выстава — сумесны праект музея і тэатра. На ёй прадстаўлены фатаграфіі акцёраў, якія былі заняты ў ролях у розныя гады, здымкі сцэн са спектакляў, пачынаючы з 1953 года і заканчваючы 2011-м. Як адзначыла вядучы рэдактар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі Вольга Савіцкая, асаблівае месца ў экспазіцыі займаюць унікальныя эскізы касцюмаў Сяргея Нікалаева з фондаў музея, а таксама і самі касцюмы. Першая пастаноўка “Аіды” ў Мінску была падрыхтавана ў 1953 годзе. Спектакль паставіла знакамітая спявачка і оперны рэжысёр Ларыса Александроўская, і ён паспяхова ішоў больш за пяцьдзясят гадоў. Афішы спектакля ў розныя гады ўпрыгожвалі імёны Соф'і Друкер і Мікалая Ворвулева, Марыі Гулегінай і Міхаіла Дружыны, Святланы Данілюк і Людмілы Шамчук, Зіновія Бабія, Анатоля Генералава, Міхаіла Галкоўскага, Віктара Чарнабаева, Нагімы Галеевай. Гледачоў прыцягвалі як маштабнасць спектакля, так і яго выдатнае мастацкае афармленне. У тым жа 1953 годзе адбылася яшчэ адна выдатная пастаноўка оперы — у Бухарэсце. Мастацкае афармленне (сцэнаграфія і касцюмы) гэтай оперы належаць народнаму мастаку Беларусі, заслужанаму дзеячу мастацтваў Расіі, Літвы, Таджыкістана Яўгену Чамадураву. Над новым спектаклем, прэм'ера якога адбылася ў маі 2011 года, працаваў рэжысёр-пастаноўшчык Міхаіл Панджавідзе. Ён адразу вырашыў: спектакль трэба рабіць у дэкарацыях Яўгена Чамадурава. “Была праведзена вялікая работа па пошуку матэрыялаў і рэстаўрацыі, ездзілі ў Казань, звязваліся з фондам Чамадурава. Збіралі інфармацыю па тых нешматлікіх эскізах, буклетах, дэкарацыях, што захаваліся ад знакамітага мастака”, — адзначыў Міхаіл Панджавідзе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выстава гісторыі пастаноўкі “Царства Аіды” адкрылася ў Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры |
|