Украінскі гурт “Фіолет” зняў беларускамоўны кліп. 21.by

Украінскі гурт “Фіолет” зняў беларускамоўны кліп

06.09.2011 13:48 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Украінскі гурт “Фіолет” зняў кліп на сваю беларускамоўную песню “Мейсца пакуты”. Аснову кліпа складаюць здымкі выступу гурта на фестывалі “Бандэрштат-2011” у жніўні гэтага года.

Як паведаміў вакаліст “Фіолета” Сяргей Мартынюк ужо 16 верасня гурт выступіць у Мінску на ўручэнні прэмій “Тузіна гітоў”. Нагадаем , што па выніках года песня "Мейсца пакуты" украінскага гурта заняла 4-е месца сярод 69 кампазіцый, якія былі прадстаўленыя на “Тузіне гітоў”.

А восенню каманда збіраецца ў невялікае турнэ па гарадам Беларусі.

Гурт “Фіолет” з песняй “Мейсца пакуты” стаў першым удзельнікам кампаніі “Украінская музыка для Беларусі”, у межах якой украінскія музыкі заспяваюць песні на беларускай мове на пратэстную тэматыку.

Ініцыятарам кампаніі выступіў украінскі Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў”



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Украінскі гурт “Фіолет” зняў кліп на сваю беларускамоўную песню “Мейсца пакуты”. Аснову кліпа складаюць здымкі выступу гурта на фестывалі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика