Фрэскі мінуўшчыны – для будучыні. 21.by

Фрэскі мінуўшчыны – для будучыні

09.09.2011 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Актывісты Полацкага зямляцтва, створанага некалькі гадоў таму, працуюць на карысць роднага горада ў цесным кантакце з уладамі Полацка. Усё больш турыстаў на яго вуліцах. Вядома ж, многія маршруты вядуць сёння да Ефрасіннеўскага манастыра. Менавіта там у ХІІ стагоддзі – гісторыкі мяркуюць, каля 1159 года – паўстала знакамітая Спасаўская царква. Яна дзівам ацалела праз усе вякі, праз ліхалецці непадалёк ад рэчкі Палаты, а ў ёй – і ўнікальныя фрэскі ХІІ стагоддзя.
Спасаўская царква па праву лічыцца адметным помнікам Полацкай школы дойлідства. Тое падаецца неверагодным, аднак пад слоем тынку ўнутры будынку рэстаўратары знайшлі і непаўторныя фрэскі, выкананыя старажытнымі майстрамі: насценныя творы захаваліся да нашых дзён. Гледзячы на іх, мы быццам вяртаемся ў мінуўшчыну. Але ці ёсць у фрэсак будучыня? Так, і некаторыя з іх ужо часткова рэстаўраваныя. Сёння спецыялісты сцвярджаюць: мастацтва фрэсак нагадвае жывапіс храмаў Ноўгарада і Кіева, бярэ пачатак з візантыйскай традыцыі. І ў той жа час яны сведчаць пра існаванне высокага, старажытнага і самабытнага мастацтва Полацкай зямлі.
Цяпер у Спасаўскай царкве прадаўжаюцца рэстаўрацыйныя работы, яны патрабуюць немалых грашовых выдаткаў. Таму Беларускі фонд культуры і Полацкае зямляцтва супольна звярнуліся па добраахвотныя ахвяраванні да ўсіх добрых людзей, хто жадае далучыцца да пачэснай справы, каб зберагчы ўнікальную мастацкую спадчыну для нашчадкаў. Арганізатары акцыі называюць фрэскі з полацкай Спасаўскай царквы "непаўторным цудам старажытнарускага насценнага роспісу" і прапануюць пералічваць грошы на іх рэстаўрацыю на рахунак грамадскага аб'яднання "Беларусі фонд культуры".

Іван Ждановіч

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Актывісты Полацкага зямляцтва, створанага некалькі гадоў таму, працуюць на карысць роднага горада ў цесным кантакце з уладамі Полацка. Усё больш турыстаў на яго...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика