Вочы i позiркi шукайце на выставе ў галерэі “Універсітэт культуры”. 21.by

Вочы i позiркi шукайце на выставе ў галерэі “Універсітэт культуры”

15.09.2011 12:14 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вочы i позiркi шукайце на выставе ў галерэі “Універсітэт культуры”


15 верасня ў 17.00 у мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адкрываецца персанальная выстава Аляксандра Даманава.
 
Аляксандр Даманаў - малады мастак, стыпендыят Спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, сябра маладзёжнай секцыі Беларускага саюза мастакоў, удзельнік і дыпламант шматлікіх конкурсаў і выстаў як у Беларусі, так і за яе межамі (Японія, Германія), ужо меў персанальныя выставы за мяжой. Дадзеная выстава будзе першай персанальнай выставай мастака ў Беларусі.
 
У творчых работах, прадстаўленых на выставе “Глаза в глаза”, Аляксандр Даманаў імкнецца паказаць уласны творчы свет у розных яго праявах, не выдзяляючы пры гэтым пэўных тэм і серый як найбольш прыярытэтных у дадзены момант.
 
Работы мастака з’яўляюцца адлюстраваннем яго ўнутранага свету, яго ідэй, адчуванняў і перажыванняў, якія ў розныя перыяды часу ўплываюць на развіццё асобы аўтара. У выяўленчым мастацтве, у раскрыцці мастацкага вобраза, найбольш поўна з усіх органаў успрыняцця чалавека задзейнічаны вочы. Для мастака зрок з’яўляецца сувязным звяном у дыялогу з навакольным светам. Сама назва выставы “Глаза в глаза” нясе задачу і дае магчымасць гледачу зазірнуць у вочы мастака і праз зрокавы кантакт паспрабаваць зразумець і адчуць аўтарскае ўспрыняцце рэчаіснасці.








 
Мастацкая галерэя “Універсітэт культуры”:
Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі); тэл. 227 26 12

Выстава будзе працаваць з 15 верасня па 30 верасня з 11.00 да 19.00, вых.: нядзеля, панядзелак.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
15 верасня ў 17.00 у мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адкрываецца персанальная выстава Аляксандра Даманава.   Аляксандр Даманаў - малады мастак, стыпендыят...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика