Купала і Багдановіч рэкламуюць... бялізну?
20.09.2011 09:32
—
Новости Культуры
|
Купала і Багдановіч рэкламуюць... бялізну? Цяпер партрэты класікаў можна пабачыць не толькі ў школьных кабінетах беларускай мовы і літаратуры, але і на вітрынах фірменных крам вядомага беларускага вытворцы жаночай бялізны?
Крама на вуліцы Маскоўскай. Два манекены, апранутыя ў какетлівыя споднія камплекты, стаяць на фоне плаката з Янкам Купалам і яго вершам пра каханне: Гэткім шчырым каханнем яе атуліў, З гэткай ласкай глядзеў ў яе сумныя вочы, — Як і сонца не туліць расквечаных ніў, Як і зоры людзям не ўглядаюцца ўночы! Столькі песень над песнямі ёй я напеў, Столькі думак злажыў аб ёй важных, таёмных, — Як і бор гэтак з ветрам шумець не шумеў, Як і век гэткіх дум не злажыў для патомных! Утварыў з яе шчасце з-пад шчасцяў сваё — Чарадзейную княжну з аповесці дзіўнай, І пад ногі ёй кінуў жыццё сваё ўсё... А яна?.. А яна была толькі... дзяўчына!.. У вітрыне побач — Максім Багдановіч, радкі з "Зоркі Венеры" і сімпатычная піжама ў кветачкі. Заходжу, намагаюся даведацца ў пакупнікоў, як ім такая рэклама: — Ну, бялізну я тут заўжды купляла і купляць буду, а вось пра паэтаў гэтых ведаю толькі тое, што ў школе казалі. Я ўвогуле сама з Расіі, у Беларусь толькі ў 15 год з бацькамі пераехала, — расказвае жанчына гадоў сарака, якая прадставілася Наталляй. Побач перабіралі вешалкі дзве дзяўчыны — студэнткі. Што прыемна, Карына і Маша падтрымалі размову па-беларуску: — З аднаго боку, ідэя зрабіць такую рэкламу — гэта вельмі неардынарна. Звычайна да таго, што прызнана класікай, ставяцца як да чагосьці недатыкальнага і бездакорнага. Але часам такое стаўленне можа зрабіць верш ці пісьменніка "закасцянелым" і зусім не цікавым для маладога пакалення. Думаю, Багдановіч і Купала ўсё роўна не пакрыўдзяцца. Але калі з першым аўтарам усё зразумела (назва "Зорка Венера" выклікае асацыяцыю з назвай маркі бялізны), наконт другога яшчэ трэба падумаць. Ды і ідэя, верагодна, падабаецца не ўсім. Усё ж нязвыкла бачыць партрэты класікаў побач са станікамі і начнымі кашулямі. Каб атрымаць адказ на пытанне, чаму Купала і Багдановіч цяпер рэкламуюць жаночую бялізну, карэспандэнт "Звязды" звярнуўся ў кампанію "Мілавіца". Як патлумачылі там, "ідэйная сутнасць канцэпцыі такога афармлення вітрын у тым, што восень — гэта пара натхнення. Жанчына і яе прыгажосць заўжды былі музай для паэтаў і пісьменнікаў. Натхнёныя аўтары-класікі прысвячаюць свае радкі жанчыне ў вітрынах крам жаночай бялізны". Прыдумалі канцэпцыю афармлення ў адным з вядучых беларускіх рэкламных агенцтваў. А паколькі крамы вытворца бялізны мае не толькі ў Беларусі, то, напрыклад, ва Украіне ў афармленні вітрын выкарыстоўваюцца цытаты з твораў украінскіх класікаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цяпер партрэты класікаў можна пабачыць не толькі ў школьных кабінетах беларускай мовы і літаратуры, але і на вітрынах фірменных крам вядомага беларускага... |
|