"Мумий тролль" спеў пра Бацьку. 21.by

"Мумий тролль" спеў пра Бацьку

27.09.2011 13:12 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Мумий тролль" спеў пра Бацьку

Budzma.org
Гурт "Мумий тролль", прызнаны на сёлетняй прэміі МУЗ-ТВ найлепшым рок-гуртом у Расіі, запісаў для праекту "Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2" беларускую версію свайго хіта "Кантрабанды". Ілля Лагуценка кажа, што мае да нашай мовы пэўныя сімпатыі — хоць бы таму, што яго дзядуля паходзіць з Магілёва. 
 
Рок-каралі не маглі не адзначыцца і сваім падыходам да абранага твора. "Кантрабанды" сталі адзінай песняй праекту, дзе беларуская версія – не пераклад, а, хутчэй, самастойны тэкст па матывах арыгіналу. У выніку “Москва” ператварылася ў “Беларусь”, а ў самой песні з’явіўся таямнічы герой “Бацька”. 
 
Праект "Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2" арганізаваны грамадскай кампаніяй “Будзьма беларусамі!” сумесна з музычным парталам “Тузін Гітоў”. Свае прысвячэнні беларускай культуры ўжо запісалі "Вопли Видоплясова", Алёна Свірыдава, "Смысловые Галлюцинации" і іншыя. 
 
Прэм’ера песні "Кантрабанды" – сёння на сайтах "Будзьма беларусамі!" і "Тузін Гітоў".
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гурт "Мумий тролль", прызнаны на сёлетняй прэміі МУЗ-ТВ найлепшым рок-гуртом у Расіі, запісаў для праекту "Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2" беларускую версію свайго...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика