“Любоў да роднай зямлі пачынаецца з ведання яе, з гонару за яе”. 21.by

“Любоў да роднай зямлі пачынаецца з ведання яе, з гонару за яе”

28.09.2011 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ПІГАРАЎ, намеснік старшыні РГА “Белая Русь”:— Праект “7 цудаў Беларусі”, які “Народная газета” праводзіла сумесна з РГА “Белая Русь”, для многіх жыхароў краіны без перабольшвання адкрыў Радзіму. Дзякуючы працы журналістаў “НГ” чытачы даведаліся, што ў кожным без выключэння раёне Беларусі ёсць што паглядзець, ёсць чаму па-добраму здзівіцца. Гэта была вельмі важная справа, таму што патрыятызм, любоў да роднай зямлі пачынаюцца менавіта з ведання яе, з гонару за яе. А нам ёсць чым ганарыцца, і гэта вельмі добра паказаў праект “Сем цудаў Беларусі”.РГА “Белая Русь” падтрымлівала праект з самага яго пачатку. Члены “Белай Русі” прымалі актыўны ўдзел у галасаванні на ўсіх яго этапах, знаёмілі з праектам грамадскасць, на сайце арганізацыі была змешчана спасылка на партал газеты, дзе галасаванне праводзілася. Несумненна, усе абраныя аб’екты вартыя таго, каб звацца цудамі Беларусі, але ў нашай дзівоснай краіне столькі яшчэ ўсяго цікавага. Мяркую, што краязнаўчыя пошукі “Народнай газеты” працягнуцца і атрымаюць падтрымку ў чытачоў.

Сяргей МАСКЕВІЧ, міністр адукацыі Беларусі:— “Народная газета” сваім праектам “7 цудаў Беларусі” ўнесла значны ўклад у патрыятычнае выхаванне маладога пакалення беларусаў. Сярод школьнікаў цікавасць да вытокаў, да каранёў, да малой радзімы з году ў год расце, а праект “НГ” толькі павялічыў гэту цікавасць. Урокі краязнаўства, якія па ініцыятыве газеты прайшлі ў школах, далі вучням яшчэ адну нагоду даведацца больш пра свае родныя вёску, пасёлак, горад.Наогул, краязнаўчы кірунак у сістэме адукацыі павінен развівацца. Ёсць ідэя зрабіць спіс вядомых месцаў Беларусі, якія на працягу адзінаццаці гадоў навучання павінны будуць наведаць усе школьнікі. Пазнаваць сваю Радзіму дзецям, несумненна, будзе цікава і карысна. А падмуркам для гэтага спіса можа і паслужыць праект “7 цудаў Беларусі”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сяргей ПІГАРАЎ, намеснік старшыні РГА “Белая Русь”:— Праект “7 цудаў Беларусі”, які “Народная газета” праводзіла сумесна з РГА “Белая Русь”, для многіх жыхароў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика