Каштоўны набытак
29.09.2011
—
Новости Культуры
|
Нацыянальны гістарычны музей Беларусі атрымаў унікальную калекцыю язычніцкіх амулетаў і хрысціянскіх нацельных крыжоў Звыш 160 прадметаў — язычніцкія амулеты і хрысціянскія нацельныя крыжы беларускага паходжання Х—XVII стагоддзяў — папоўнілі збор Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Набытая калекцыя з’яўляецца адной з самых вялікіх і разнастайных у рэспубліцы. Яна ўключае ў сябе крыжы-энкалпіёны, якія складаліся з дзвюх створак і змяшчалі мошчы святых ці іншыя сакральныя рэліквіі. З найбольш цікавых экспанатаў можна вылучыць срэбны пазалочаны крыж-энкалпіён з Гальшан і крыж-энкалпіён з выемкавай эмаллю з Мсціслаўскага раёна. Як мяркуюць эксперты, некаторыя з крыжоў адлюстроўваюць уплыў варагаў — выхадцаў са Скандынавіі — на развіццё традыцый бронзаліцейнага мастацтва на Беларусі. Многія амулеты і крыжы, наадварот, падкрэсліваюць агульнаеўрапейскі характар беларускага мастацтва. Як адзначае дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Сяргей Вечар, і калекцыя ў цэлым, і асобныя яе прадметы прадстаўляюць вялікую навуковую каштоўнасць, яны шматбакова адлюстроўваюць асаблівасці язычніцкіх вераванняў насельніцтва Беларусі, працэсы яго хрысціянізацыі і тэндэнцыі развіцця мастацкай культуры на працягу Сярэднявечча. Набыць каштоўныя экспанаты ў прыватнага ўладальніка музей змог пры падтрымцы ААТ «Белзнешэканомбанк», плённае супрацоўніцтва з якім распачалося яшчэ ў 2008 годзе. Першым сумесным праектам стала набыццё аднаго з двух вядомых экзэмпляраў старадаўняй карты Вялікага княства Літоўскага канца XVI—пачатку XVII ст. (так званай Радзівілаўкі). У 2009 годзе музею былі перададзены каштоўныя старадрукаваныя кнігі XVII—XVIII стагоддзяў, Летась на сродкі банка музей набыў рэдкую сярэбраную манету XIV ст. А напачатку 2011 года завяршыўся сумесны праект па рэстаўрацыі старажытнай кнігі «Апостал». На здымках: у час прэзентацыi новай калекцыi. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацыянальны гістарычны музей Беларусі атрымаў унікальную калекцыю... |
|