Гран-пры для кнігі
30.09.2011
—
Новости Культуры
|
Сёлетні маскоўскі кніжны кірмаш здзівіў навінкамі, сярод іх — і айчынныя выданні
На 14-й Маскоўскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы прайшла прэзентацыя беларускага стэнда. На яго адкрыцці першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч падкрэсліла, што Беларусь традыцыйна прадстаўляе сваю экспазіцыю на маскоўскім кніжным форуме, які лічыцца адным з найбуйнейшых у свеце. Летась, напрыклад, краіна была ганаровым госцем кірмашу. Сёлета айчынныя кнігавыдаўцы пастараліся, каб як мага шырэй паказаць агульную духоўную прастору Беларусі і Расіі. Лілія Ананіч назвала сімвалічным той факт, што разам з беларускімі кнігамі на адным стэндзе прадстаўлены і праекты Саюзнай дзяржавы. Як адзначыў намеснік дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Іван Бамбіза, у наведвальнікаў кірмашу ёсць магчымасць пазнаёміцца з усім кнігавыданнем як Беларусі, так і Саюзнай дзяржавы. Ён запрасіў выдаўцоў, аўтараў і паліграфістаў удзельнічаць у рэалізацыі сумесных праектаў. Беларусы падрыхтавалі насычаную праграму. Так, адбыліся прэзентацыі кніг “Беларусь — наша Радзіма. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь першакласніку”, кнігі Івана Карэнды “Воплаўская Госця”, серыі “Сучаснае беларускае мастацтва. XXI стагоддзе”. А ў прэс-цэнтры “Российской газеты” прайшоў круглы стол на тэму “Праблемы захавання духоўнай супольнасці народаў Беларусі і Расіі”. Падводзіліся таксама вынікі міжнароднага конкурсу “Мастацтва кнігі”, і беларускае выданне “Радзівілы. Альбом партрэтаў XVIII — XIX стагоддзяў” заваявала на ім Гран-пры. Дарэчы, маскоўская выстава-кірмаш сабрала каля паўтары тысячы ўдзельнікаў. На стэндах было прадстаўлена дзвесце тысяч выданняў з 45 краін. Эдуард Півавар Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлетні маскоўскі кніжны кірмаш здзівіў навінкамі, сярод іх — і айчынныя выданні |
|