Адкрыецца выстава "Позірк мінулай эпохі" Паўла Валынцэвіча
13.10.2011
—
Новости Культуры
|
Заўтра, 14 кастрычніка, а 16-й гадзіне ў зале выстаў Вілейскага краязнаўчага музея адкрываецца фотавыстава беларускага святара Паўла Валынцэвіча “Позірк мінулай эпохі”. – Гэта мерапрыемства я лічу падзеяй года, – гаворыць старшы навуковы супрацоўнік Вілейскага краязнаўчага музея Вольга Коласава. – А фотаздымкі, прадстаўленыя прыватнымі калекцыянерамі Дзмітрыем Сярэбранікавым і Ігарам Сурмачэўскім – унікальнымі. Нарадзіўся Павел Валынцэвіч у мястэчку Вялікая Бераставіца Гродзенскай губерні, у беднай шматдзетнай сям’і дыякана мясцовай царквы. У 1897 годзе скончыў Віленскую духоўную семінарыю. Быў псаломшчыкам, пасля пасвячэння ў сан святара ў 1899 годзе стаў настаяцелем царквы ў мястэчку Касута на Вілейшчыне. Свой першы фотаздымак зрабіў у 1900 годзе . І з таго часу не расставаўся з фотаапаратам. На фотаздымках Паўла Валынцэвіча адлюстраваныя падзеі штодзённага жыцця – сямейныя святы, хросны ход, вучэбныя заняткі сына, уборка ўраджаю, праца на пасецы. Сёння гэта каштоўныя гістарычныя сведчанні аб паўсядзённым жыцці ў беларускай глыбінцы, аб жыцці невялікага праваслаўнага прыходу. Здымак Паўла Валынцэвіча. Унікальны фотаархіў Паўла Валынцэвіча фарміраваўся год за годам. Самы стары негатыў калекцыі датуецца 1900-м годам, а апошні – 1949-1953 гадамі. Такім чынам фоталетапіс ахоплівае паўстагоддзе. Марына СЛІЖ. Фота Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Заўтра, 14 кастрычніка, а 16-й гадзіне ў зале выстаў Вілейскага краязнаўчага музея адкрываецца фотавыстава беларускага святара Паўла Валынцэвіча “Позірк мінулай... |
|