Мірскі замак
14.10.2011
—
Новости Культуры
|
Замак-прыгажун — феномен захавання лепшых дасягненняў беларускага дойлідства. Нездарма ў 2000 годзе ён быў уключаны ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Можна сказаць, што, гледзячы на замак, вы бачыце саму гісторыю. Невялічкі гарадскі пасёлак Мір вядомы сёння не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Пляцоўка для аўтатранспарту насупраць замка ніколі не пустуе. Цікавасць да унікальнага помніка архітэктуры не згасае. Дзякуючы вялікім аднаўленчым работам Мірскі замак адкрывае кожнаму свайму госцю ўсё новыя таямніцы гісторыі. Замак і Мір у нашых продкаў быў сімвалам незалежнасці і дзяржаўнай магутнасці. Гэта славутая зямля падаравала Беларусі такія імёны, як Янка Брыль, Вольга Іпатава, Уладзімір Калеснік, Саламон Маймон, Фларыян Бохвіц... І нездарма ў 2002 годзе, калі Дзень беларускага пісьменства супаў з Днём ведаў, як бы падкрэсліўшы лагічны ланцужок: веды — гэта і ёсць перш за ўсё слова, гэтае свята прайшло менавіта ў Міры. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Замак-прыгажун — феномен захавання лепшых дасягненняў беларускага дойлідства. Нездарма ў 2000 годзе ён быў укл
|
|