Сафійскі сабор. 21.by

Сафійскі сабор

14.10.2011 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сафійскі сабор

Сафійскі сабор, пабудаваны на высокім беразе Заходняй Дзвіны ў сярэдзіне ХІ стагоддзя, з’яўляецца адным з самых ранніх храмаў Старажытнай Русі.

Выконваючая абавязкі дырэктара Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка Тамара ДЖУМАНТАЕВА:

 

— А хто ж, калі не мы! Нават і сумнення не было, што наш Сафійскі сабор выйдзе пераможцам у конкурсе, стане адным з сямі цудаў Беларусі. Сёння мала дзе, нават за межамі Беларусі, сустрэнеш захаваную архітэктуру ХІ стагоддзя.

Менавіта Сафія на многія стагоддзі вызначыла Полацк як адміністрацыйны, духоўны і культурны цэнтр. У аснове сучаснага  сабора — захаваная частка візантыйскага кафедральнага сабора ХІ стагоддзя: фундамент і дзве сцяны з аўтэнтычнай кладкай. Кожны турыст ці госць Полацка пачынае сваё знаёмства з полацкай культурнай спадчынай ад сцен Сафійскага сабора. Зараз гэты велічны помнік перажывае час доўгачаканай рэстаўрацыі фасадаў. Абноўлены ў бліжэйшы час сабор стане яшчэ больш прываблівым для наведвальнікаў цэнтра Еўропы. Таму хочацца выказаць словы асаблівай удзячнасці рэстаўратарам і тым, хто мае дачыненне да музеефікацыі гэтага сапраўднага цуда Беларусі.

Першы горад зямлі беларускай, культурная сталіца Беларусі, адкуль бярэ пачатак беларуская дзяржаўнасць і нацыянальная гісторыя. Усяслаў Чарадзей, Францыск Скарына, Еўфрасіння Полацкая... Гавораць, у Полацку, які з’яўляўся палітычным і гандлёвым цэнтрам паміж Усходам і Захадам, не магла не нарадзіцца такая ўнікальная асоба, як Еўфрасіння. Штогод дзесяткі тысяч турыстаў і пілігрымаў едуць у Полацк, каб пабачыць цэнтр старажытных беларускіх зямель, горад, адкуль “пачаўся свет...”

Сафійскі сабор — мудрасць Божая

Намаганнямі полацкага князя Усяслава Брачыславіча ў сярэдзіне ХІ стагоддзя на тэрыторыі Верхняга замка быў пабудаваны першы на беларускай зямлі мураваны храм, які стаў у адзін шэраг з вядомымі Сафійскімі саборамі ў Канстанцінопалі, Кіеве, Ноўгарадзе. У лёсе гэтага храма адбіваецца ўся гісторыя беларусаў, а ў полацкай традыцыі стала характэрным у палітычнай сістэме — грунтавацца на аўтарытэт і гарантыі святой Сафіі. Гэта быў сімвал палітычнай незалежнасці, эканамічнай магутнасці і высокага культурнага ўзроўню Полацкага княства.Будаўніцтва Сафійскага сабора паклала пачатак фарміраванню полацкай архітэктурнай школы, якая атрымала далейшае развіццё ў ХІІ стагоддзі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сафійскі сабор, пабудаваны на высокім беразе Заходняй Дзвіны ў сярэдзіне ХІ стагоддзя, з’яўляецца адным з самых ранніх храмаў Старажытнай Русі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика