У Кіеве пройдзе цырымонія адкрыцця помніка Уладзіміру Караткевічу. 21.by

У Кіеве пройдзе цырымонія адкрыцця помніка Уладзіміру Караткевічу

19.10.2011 12:26 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Кіеве пройдзе цырымонія адкрыцця помніка Уладзіміру Караткевічу


20 кастрычніка ў Кіеве адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця помніка Уладзіміру Караткевічу. У мерапрыемстве прымуць удзел Міністр культуры Беларусі Павел Латушка і Міністр культуры Украіны Міхаіл Кулыняк, дзеячы культуры і мастацтва Беларусі і Украіны, паведамляе прэс-служба Міністэрства культуры Беларусі.

Фото: Ганна Кісялёва. “Весці ва Украіне”
Фото: Ганна Кісялёва, “Весці ва Украіне”

Па інфармацыі TUT.BY, помнік Уладзіміру Караткевічу ўстанавілі яшчэ 14 красавіка. Знаходзіцца ён ля Пасольства Рэспублікі Беларусь па вуліцы Кацюбінскага, 3. 20 кастрычніка адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця помніка.

На цырымоніі плануецца выступленне ансамбля “Купалінка” Беларускай дзяржаўнай філармоніі.
 
Прэс-служба Міністэрства культуры Беларусі паведамляе, што з нагоды адкрыцця помніка у Нацыянальным кіеўскім універсітэце будзе прэзентавана спецыяльнае выданне кнігі Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха” на чаторых мовах – беларускай, рускай, украінскай, англійскай, прымеркаванае да 80-годдзя з дня нараджэння пісьменніка, якое адзначалася ў 2010 годзе. У прэзентацыі прымуць удзел старшыня Беларускага фонду культуры Уладзімір Гілеп, намеснік старшыні Рэспубліканскага савета па справах культуры і мастацтва Анатоль Бутэвіч.
 
Помнік Караткевічу створаны ў выкананне дамоўленасці прэзідэнтаў Беларусі і Украіны. Міністэрствам культуры быў праведзены рэспубліканскі конкурс на стварэнне праекта помніка. Помнік створаны беларускімі скульптарамі Канстанцінам Селіханавым, Алегам Варвашэня і архітэктарам Аляксандрам Корбутам.

Фінансаванне работ па стварэнню помніка ажыццяўлялася за кошт сродкаў рэзервнага фонду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Работы па ўсталяванню помніка ў Кіеве і добраўпарадкаванню прылеглай тэрыторыі ажыццяўляліся за сродкі Кіеўскай мэрыі.
 
Жыццё і творчасць Уладзіміра Караткевіча былі цесна звязаны з украінскай зямлёй. У 50-я гады ХХ ст. пісьменнік вучыўся на філалагічным факультэце Кіеўскага дзяржаўнага універсітэта імя Тараса Шаўчэнка, працаваў настаўнікам на Кіеўшчыне. Знакаміты нарыс пісьменніка “Зямля пад белымі крыламі” ўпершыню пабачыў свет на ўкраінскай мове. У сваіх шматлікіх мастацкіх творах і літаратуразнаўчых артыкулах Уладзімір Караткевіч звяртаўся да ўспамінаў пра жыццё на Украіне, даследаваў творчасць Тараса Шаўчэнка, Лесі Украінкі, Івана Франка і іншых пісьменнікаў Украіны.  

20 кастрычніка таксама адбудзецца пасяджэнне Савета па культурнаму супрацоўніцтву дзяржаў-удзельніц СНД. У склад Савета ўваходзяць міністры культуры краін СНД, паведамляе прэс-служба Мінкульта. У пасяджэнні Савета прыме ўдзел Міністр культуры Беларусі Павел Латушка.

Асаблівая ўвага будзе нададзена пытанням развіцця культурнага супрацоўніцтва ў сферы кінематаграфіі. Беларускі бок плануе ініцыяваць стварэнне рабочай групы з прадстаўнікоў кінасферы краін СНД дзеля забеспячэння паспяховай рэалізацыі сумесных кінапраектаў, абмену вопытам паміж кінавытворчымі арганізацыямі краін СНД.

Беларускі бок таксама лічыць прыярытэтным развіццё супрацоўніцтва паміж краінамі СНД ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны. Міністэрства культуры Беларусі падрымала ідэю стварэння Цэнтра захавання сусветнай культурнай спадчыны дзяржаў-удзельніц СНД. Ідэя стварэння Цэнтра была выказана на міжнародным навучальным семінары для спецыялістаў, якія працуюць у сферы захавання сусветнай і нацыянальнай культурнай спадчыны Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Туркменістана, Узбекістана і Украіны. Прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь прымалі ўдзел у пасяджэннях рабочай групы па распрацоўцы праекта Канцэпцыі стварэння Цэнтра захавання сусветнай культурнай спадчыны дзяржаў-удзельніц СНД.

Падчас пасяджэння будуць абмеркаваны вынікі правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных 20-годдзю Садружнасці Незалежных Дзяржаў, а таксама ход падрыхтоўкі праекта палажэння міждзяржаўнай праграмы “Культурныя сталіцы Садружнасці” і стварэнне адзінай базы дадзеных аб заканадаўстве ў сферы гісторыка-культурная спадчыны.

На пасяджэнні Савета будуць разгледжаны перспектывы развіцця далейшага культурнага ўзаемадзеяння дзяржаў.
 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
20 кастрычніка ў Кіеве адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця помніка Уладзіміру Караткевічу. У мерапрыемстве прымуць удзел Міністр культуры Беларусі Павел...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика