Віцебская філармонія працягне цыклы канцэртаў для цяжарных
25.10.2011 16:32
—
Новости Культуры
|
Віцебская філармонія працягне цыклы канцэртаў для цяжарных Першы такі цыкл у якасці эксперыменту зладзілі ў мінулым сезоне.
У лістападзе Віцебская абласная філармонія распачне чарговы цыкл канцэртаў для цяжарных. Першы такі цыкл у якасці эксперыменту зладзілі ў мінулым сезоне, і віцебскім жанчынам новаўвядзенне спадабалася. Цяжарным прапаноўваюць падборку класічных твораў у жывым выкананні. Паміж музычнымі нумарамі выступаюць псіхолагі, акушэры-гінеколагі, неанатолагі, нават юрысты. Філармонія запрашае тых спецыялістаў, пытанні да якіх могуць мець цяжарныя жанчыны. Яшчэ на такіх канцэртах будучых мам вучаць спяваць і нават раздаюць ім раздрукаваныя словы калыханак. У філармоніі лічаць, што спецыялізаваныя канцэрты для цяжарных вырашаюць шмат праблемаў, з якімі сутыкаюцца жанчыны ў перыяд, калі чакаюць дзіця. Адна з іх – усталяванне больш цеснай блізасці з супругам, бо многія жанчыны прыходзяць на канцэрты ў суправаджэнні сваіх мужчын. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першы такі цыкл у якасці эксперыменту зладзілі ў мінулым сезоне. У лістападзе Віцебская абласная філармонія распачне чарговы цыкл канцэртаў для цяжарных. Першы... |
|