Новы альбом IQ48 — не толькі пра зязюль ў лясах і блакітныя рэчкі. 21.by

Новы альбом IQ48 — не толькі пра зязюль ў лясах і блакітныя рэчкі

26.10.2011 20:52 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 

4 лістапада на музычных лэйблах «БМА» i Vigma адбудзецца рэліз новага альбома HMR гурту IQ48, піша БелаПАН.

HMR — абрэвіятура ад Heavy Metal Rock. Менавіта так напрыканцы 1980-х — пачатку 1990-х гадоў «прасунутая» моладзь азначала практычна ўсю больш-менш цяжкую рок-музыку. Якраз тады сфармаваўся музычны і жыццёвы светапогляд музыкантаў з IQ48, а таксама пабачылі свет культавыя музычныя альбомы, якія змянілі эпоху i людзей. Такім чынам, HMR — даніна павагі тым часам і той музыцы, так бы мовіць, вяртанне да каранёў ну і, канешне, самаіронія.



«Гэтыя песні былі напісаныя яшчэ год таму, калі здавалася, што ў нас усё добра: і бакс такі класны, і трактары працуюць у полі, — з усмешкай распавёў 26 кастрычніка журналістам у Мінску гітарыст гуртуЯўген Бузоўскі. — Было ўсялякае тады — і нейкія цяжкасці са складам групы, з рэгіянальнымі прамоўтарамі. Але здараліся і прыемныя моманты — у мяне, напрыклад, дачка нарадзілася. Адсюль і песні. Напрыклад «Антыкар`ера», здаецца, накіравана супраць кар`ерызму, а насамрэч... паўплывала дачка. Так што, калі паслухаеш альбом, то знойдзеш там і станоўчыя эмоцыі, і нейкі цёмны, адваротны бок жыцця. Але ў выніку ўсё ж нейкі аптымізм застаецца».

«Можа, гэта некалькі пафасна гучыць, — прызнаўся Яўген, — але мы верым у тое, што музыка яшчэ можа нешта зрабіць, у тым ліку і ў нашай краіне. Хай гэта будзе 100-200 чалавек, якія набудуць ці спампуюць дыск, паслухаюць і зразумеюць: вось ёсць людзі, якія спяваюць на беларускай мове не толькі пра тое, што ў нас зязюлі ў лясах і блакітныя рэчкі. Няхай ведаюць, што ёсць музыкі, якія знаходзяцца ў беларускім асяроддзі і робяць адэкватныя рэчы».

Вакаліст IQ48 Аляксандр Ракавец паведаміў, што, акрамя дзесяці кампазіцый аўтарства IQ48 на дыску будзе яшчэ і трэк «Дай сілы!», запісаны сумесна з вядомым беларускім рэперам Vinsent`ам. У адной з кампазiцыяў альбома упершыню на Беларусi выкарыстаны экзатычны музычны iнструмент — вамола.

Прэзентацыя альбому HMR пройдзе 4 лiстапада ў мінскім клубе RE:PUBLIC пры падтрымцы гурту «Разбітае сэрца пацана», а таксама «зорных» гасцей.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Песні з новага альбому HMR былі напісаны яшчэ год таму, «калі здавалася, што ў нас усё добра: і бакс такі класны, і трактары працуюць у полі»...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика