Пракуратура адправіла словы Міхалка на аналіз. 21.by

Пракуратура адправіла словы Міхалка на аналіз

30.10.2011 02:00 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пракуратура адправіла словы Міхалка на аналіз


І працягнула разбіральніцтва яшчэ на 3 месяцы. За гэты час моўныя эксперты павінны вызначаць: абразіў галоўны “Ляпіс” прэзідэнта ці не.



"Адвакату, з якім заключыў дамову Сяргей Міхалок, паведамілі, што тэрмін пракурорскай праверкі працягнуты на тры месяцы, яна мусіла скончыцца ў 20-х чыслах кастрычніка. А таксама прызначаная лінгвістычная экспертыза", – дзеліцца свежымі навінамі прадстаўнік гурта "Ляпис Трубецкой" Зміцер Безкаравайны.

Следчы пракуратуры Цэнтральнага раёна Мінска Аляксандр Бачыла, які выклікаў Сяргея і казаў Еўрарадыё, што яму падабаюцца песні “Ляпіса”, гэтым разам размаўляць адмовіўся.

Следчы: Без каментарыяў!
Еўрарадыё: На якім этапе цяпер разбіральніцтва?
Следчы: Тое ж самае адкажу.
Еўрарадыё: Можа быць, вы хаця б скажаце пра які выраз, ці пра якую размову ідзе гаворка?
Следчы: Адкрыйце інтэрнэт – убачыце.
Еўрарадыё: То бок гэта тое інтэрв’ю, пра якое ўсе выказалі здагадку?
Следчы: Угу.
Еўрарадыё: Калі Міхалок прыедзе, ці будзе ён неяк абмежаваны ў правах?
Следчы: Без каментарыяў!
Еўрарадыё: А ў вышук будзеце яго абвяшчаць?
Следчы: Без каментарыяў!

Інстытут мовы і літаратуры Акадэміі навук, які, як правіла, робіць моўныя экспертызы, запыт з пракуратуры пакуль не атрымаў. Дырэктар установы Аляксандр Лукашанец чуў пра “справу” Сяргея Міхалка. Але пакуль разбіраць словы лідара “Ляпісаў” не бярэцца.

"Калі раптам да мяне прыйдзе афіцыйны запыт, то адказ будзе залежаць ад таго, як сфармулявана пытанне. Таму я не хачу, каб мая думка на гэты конт, як спецыяліста, дзесьці фігуравала", – тлумачыць навукоўца.

Сам жа Сяргей Міхалок пакуль вяртацца ў Беларусь не плануе і абжываецца ў маскоўскай кватэры.

Сяргей Міхалок: "Я застаўся ў Маскве не таму, што я баюся гэтых судовых разбіральніцтваў. Я застаўся ў Маскве, бо жадаю быць у страі. На паўгода наперад распісаныя гастролі нашага гурта і гэта галоўнае. Гэта маё прызначэнне, гэта мая місія. Людзі, якія спецыялісты ў адвакатуры, юрыспрудэнцыі мне сказалі, што калі я вярнуся ў Мінск, то на час разбіральніцтва, хутчэй за ўсё, у мяне возьмуць падпіску аб нявыездзе, а можа быць, нават забяруць пашпарт. А канцэрты, як вы ведаеце - рэч свяшчэнная, адмяняць іх нельга. Таму я сфакусуюся на сваім гастрольным графіку, буду гэтым займацца, а кантора няхай піша". 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
І працягнула разбіральніцтва яшчэ на 3 месяцы. За гэты час моўныя эксперты павінны вызначаць: абразіў галоўны “Ляпіс” прэзідэнта ці не. "Адвакату, з якім заключыў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика