На месцы касцёла св.Антонія і кляштара бернардзінаў у Віцебску працуе экскаватар. 21.by

На месцы касцёла св.Антонія і кляштара бернардзінаў у Віцебску працуе экскаватар

06.11.2011 18:56 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На месцы касцёла св.Антонія і кляштара бернардзінаў у Віцебску працуе экскаватар


У Віцебску, на месцы, дзе знаходзіліся касцёл святога Антонія і кляштар бернардзінаў, працуе экскаватар — капае траншэю пад каналізацыйныя і электрычныя камунікацыі.



Земляныя працы вядуцца на тэрыторыі гістарычнага цэнтра Віцебска — гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь 2-й катэгорыі. Нягледзячы на гэта, на час візіта карэспандэнтаў “ Народных навінаў Віцебска”, археолагаў, якія б назіралі за працамі, заўважана не было — магчыма, з-за выхаднога дня.



Між тым экскаватар адкрыў (траншэя пракладзеная з заходняга і паўднёвага бакоў фантана) фундаменты тых будынкаў, якія тут некалі стаялі. Некалькі досыць вялікіх кавалкаў паднятыя на паверхню.



Пабудова мураваных касцёла і кляштара на гэтым месцы пачалася ў 1737 годзе на сродкі Казіміра і Тэклі (з Ларскіх) Саковічаў. У 1768 годзе касцёл быў асвечаны ў імя святога Антонія беларускім біскупам-суфраганам Феліксам Тавянскім. У 1832 годзе кляштар бернардзінаў быў ліквідаваны, а ў 1843 годзе касцёл стаў парафіяльным. Будынкі кляштарнага корпуса у 1855 годзе перайшлі да дзяржаўных устаноў, на першым паверсе там месціліся крамы.



Нагадаем, што ў 2007 годзе пракуратура Віцебскай вобласці ўзбудзіла крымінальную справу па артыкуле 344 частка 2-я (наўмыснае разбурэнне помнікаў гісторыі) па факце пашкоджання гістарычнага цэнтра Віцебска — тады вяліся працы па пракладцы дзюкера і былі пашкоджаныя парэшткі фундамента езуіцкага кляштара і касцёла святога Язэпа (а пазней Мікалаеўскага сабора). Аднак, наколькі вядома “Народным навінам Віцебска”, справу замялі і парушальнік ніяк не быў пакараны. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Віцебску, на месцы, дзе знаходзіліся касцёл святога Антонія і кляштар бернардзінаў, працуе экскаватар — капае траншэю пад каналізацыйныя і электрычныя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика