Краязнаўцы адшукалі цікавы здымак глыбоцкага касцёла
14.11.2011 11:22
—
Новости Культуры
|
Краязнаўцы адшукалі цікавы здымак глыбоцкага касцёла Глыбоцкія краязнаўцы адшукалі ўнікальны фотаздымак глыбоцкага касцёла Святой Тройцы.
Парафіяльны касцёл быў невялікі, а многія глыбачане хадзілі маліцца да кармелітаў. Кармеліцкі касцёл быў адабраны імперскімі ўладамі ў 1863 годзе і перароблены ў царкву. Каталікам трэба было павялічыць памеры святыні. Праект разбудовы касцёла Святой Тройцы распрацаваў віленскі архітэктар Антоні Дубовік. Будаўніцтва ішло з 1902 да 1908 года. Касцёл быў павялічаны разы ў два, надбудаваныя вежы. Уяўленне пра ранейшы памер касцёла дае схематычны план. Паводле яго, калоны ўнутры касцёла раней трымалі знешнія сцены, а замураваныя вокны, якія можна ўбачыць пад столлю, да перабудовы былі адкрытымі. Выгляд Глыбокага на мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў добра бачны і на панарамным здымку невядомага аўтара. ![]() ![]() Фота Kresy.pl На панараме можна разгледзець шмат цікавых дэталяў. Касцёл Святой Тройцы яшчэ маленькі, не разбудаваны. На кармеліцкім касцёле, які ўжо стаў царквой, яшчэ не разабраныя бакавыя шчыты, і не зменшаныя тыльныя вежы. Няма яшчэ купала - ён будзе ўзведзены ў 1908 годзе, але згарыць у 1944-м. Яшчэ стаяць цэлыя тры крылы кармеліцкага кляштара - праз некалькі год разбяруць на цэглу спачатку адно крыло, потым другое. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Глыбоцкія краязнаўцы адшукалі ўнікальны фотаздымак глыбоцкага касцёла Святой Тройцы. Фота святыні зробленае перад яе перабудовай, якая пачалася ў 1902 годзе.... |
|