Кніжная калекцыя, сабраная аматаркай, папоўніла фонды музея-сядзібы "Пружанскі палацык"
18.11.2011 13:24
—
Новости Культуры
|
Кніжная калекцыя, сабраная аматаркай, папоўніла фонды музея-сядзібы "Пружанскі палацык" 2 лістапада ў музеі-сядзібе "Пружанскі палацык" адбылася прэзентацыя нядаўна набытага кнігазбору, які складаецца з твораў класіка польскай літаратуры Юзэфа Крашэўскага (1812-1887). У калекцыі налічваецца больш за паўсотні адзінак. Сярод іх, што важна, ёсць прыжыццёвыя выданні, а ёсць выпушчаныя да 100-годдзя аўтара. Асобныя экземпляры датуюцца 20-30-мі гадамі мінулага стагоддзя. Маецца шэраг серый пасляваеннага выпуску.
На жаль, Клаўдзія Пятроўна не дажыла да гэтага часу, але яе дачка Іна Урублеўская пацвердзіла: маці была б задаволена лёсам калекцыі. Яна марыла, каб кнігазбор застаўся на Пружаншчыне. Бо тут усё насычана Крашэўскім. Старадаўнія сядзібы, дарогі, лясы, балоты нібыта выйшлі з ягоных твораў, хаця сапраўды менавіта навакольнае жыццё давала пісьменніку безліч сюжэтаў. Тут, у вёсцы Доўгае, знаходзіўся радавы маёнтак Крашэўскіх, дзе маленькі Юзэф рабіў першыя крокі. У суседняй вёсачцы Куплін была сядзіба малодшага брата Каэтана. У гарадскім пасёлку Шарашова пахаваны бацька пісьменніка – пружанскі харунжы Ян Крашэўскі. Набыццё калекцыі прафінансаваў мясцовы прадпрымальнік, дырэктар ТАА "Стройдомгруп" Андрэй Лахніцкі. У час прэзентацыі ён заўважыў: "Грошы - гэта часовае. Яны прыходзяць і трацяцца. А культура – гэта вечнае, яна застаецца назаўсёды". Спадзяёмся, што высакародны ўчынак Андрэя Лахніцкага стане добрым прыкладам для будучых пружанскіх мецэнатаў. Набытая калекцыя прыйдзецца вельмі дарэчы да 200-гадовага юбілею пісьменніка ў 2012 годзе.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
2 лістапада ў музеі-сядзібе "Пружанскі палацык" адбылася прэзентацыя нядаўна набытага кнігазбору, які складаецца з твораў класіка польскай літаратуры Юзэфа... |
|