Будынак Гродзенскай медычнай акадэміі XVIII стагоддзя развальваецца на вачах. 21.by

Будынак Гродзенскай медычнай акадэміі XVIII стагоддзя развальваецца на вачах

30.11.2011 18:40 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Будынак Гродзенскай медычнай акадэміі XVIII стагоддзя развальваецца на вачах


Будынак гарадзенскай Медычнай акадэміі 18 стагоддзя развальваецца на вачах. Ягоны выгляд з боку парка Жылібера здзіўляе гараджан: выбітыя вокны, паламаныя рамы.

З адваротнага боку патрапіць у будынак перашкаджае пост вайсковай камендатуры, жаўнеры якой забараняюць нават фатаграфаваць вайсковы аб’ект.  

Будынак Медычнай акадэміі – помнік архітэктуры XVIII ст. Яго выяву можна ўбачыць на знакамітых гравюрах Напалеона Орды. У XIX ст.- гэта палац Чацвярцінскіх. На сёння – найлепш захаваны будынак у старажытным раёне Гарадніца.



Распавядае гарадзенскі краязнаўца Ігар Лапеха:

- Акадэмія – самы шыкоўны будынак ў комплексе Гарадніца. У свой час меў два купалы, якія вылучалі яго сярод іншых гарадзенскіх будынкаў. Ён вельмі гарманічна ўпісваўся ў тэрыторыю парка Жылібера і вельмі добра захаваўся, аднак, зразумела, патрабуе рамонту і чакае новага гаспадара.

Цягам апошніх пяці год улады Гродна не могуць вызначыцца з перадачай гэтага будынка з балансу вайсковай камендатуры на баланс гарадзенскага ўніверсітэта. 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Будынак гарадзенскай Медычнай акадэмііі 18 стагоддзя развальваецца на вачах. Ягоны выгляд з боку парка Жылібера здзіўляе гараджан: выбітыя вокны, паламаныя рамы. З...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика