Беларусь XIX стагоддзя на малюнках. 21.by

Беларусь XIX стагоддзя на малюнках

09.12.2011 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзентацыя факсімільнага выдання кнігі “Дзмітрый Струкаў. Альбом малюнкаў. 1864 − 1867” адбудзецца ў аўторак, 13 снежня, а 16 гадзіне ў малой зале Палаца культуры. У гэтым альбоме − акварэльныя замалёўкі каля 200 храмаў розных канфесій, курганоў і гарадзішчаў, панарамаў беларускіх гарадоў, абразоў і іншых царкоўных прадметаў. Мастак выканаў іх па загадзе Расійскага ўрада і Рускага археалагічнага таварыства падчас сваёй трохгадовай экспедыцыі па тагачасных беларускіх губернях Расійскай імперыі.

Паводле інфармацыйнага аддзела Палаца культуры, цяпер альбом у адзіным экзэмпляры захоўваецца ў Аддзеле рукапісаў і рэдкай кнігі Вільнюскага ўніверсітэта.

Асаблівая вартасць замалёвак рускага мастака ў тым, што большасць пабудоў, якія ён замаляваў, сёння не існуе. У гэтым выданні таксама ўпершыню публікуюцца фрагменты дзённіка Дзмітрыя Струкава.

Кніга вагой пяць кілаграмаў напісаная на трох мовах − беларускай, рускай і англійскай. Яе наклад − 1800 асобнікаў.

Арганізатарамі прэзентацыі сталі Мінскі аблвыканкам і выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”.

Зоя ХРУЦКАЯ.

Даведка “РГ”. Дзмітрый Струкаў (1827−1899) − вядомы мастак, архітэктар і археолаг. Заснавальнік школы іканапісу ў Троіцка-Сергіевай лаўры. Рэстаўраваў саборы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзентацыя факсімільнага выдання кнігі “Дзмітрый Струкаў. Альбом малюнкаў. 1864 − 1867” адбудзецца ў аўторак, 13 снежня, а 16 гадзіне ў малой зале Палаца культуры.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика