Краязнаўцы хочуць выцягнуць з Віліі стогадовы помнік. 21.by

Краязнаўцы хочуць выцягнуць з Віліі стогадовы помнік

15.12.2011 17:30 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Краязнаўцы хочуць выцягнуць з Віліі стогадовы помнік


Арганізаваць суботнік на могілках у Вязыні, зрабіць абмер старога касцёла ў Давыдках, выцягнуць помнік са старога рэчышча Віліі - гэтым плануюць заняцца ў наступным годзе ў Вілейскім раёне ўдзельнікі Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.

Гэтыя рашэнні яны прынялі падчас вандроўкі, якая адбылася ў суботу, 3 снежня. Да вілейскіх актывістаў на чале з кіраўніком мясцовага “Таварыства аховы помнікаў” Дзянісам Канецкім далучыліся і госці з Мінска.

Вандроўка пачалася са старых могілак у Вязыні, дзе пахаваны род Гіцэвічаў. Удзельнікі вырашылі вясной арганізаваць на іх суботнік, а таксама заняцца дакументамі, каб надаць могілкам статус помніка мясцовага значэння. Арганізаваць суботнік вырашылі і на былым панскім маёнтку Багдановічаў у Старынках.

У Сцешыцах гаварылі пра ўтоплены помнік.

− У канцы 60-х гадоў тут разабралі касцёл, − расказвае Дзяніс Канецкі. − А помнік у гонар салдат, якія тут загінулі ў 1915 годзе, з надпісам “За веру в царя и Отечество” утапілі ў старым рэчышчы Віліі. Таму мы запланавалі, што, як будзе вясной спрыяльны ўзровень вады і знойдзем фінансаванне, пачнём яго выцягваць.

Старшыня таварыства, сябра навукова-метадычнай рады пры Міністэрстве культуры Антон Астаповіч прапанаваў зрабіць абмер рэшткаў касцёла ў Давыдках. Гэты касцёл сюды перавезлі з Вялікай Сэрвачы, а ў савецкі час у ім размясцілі клуб. Працэдура дазволіць зафіксаваць архітэктурныя замеры будынка, каб, калі з’явіцца фінансаванне, яго можна было аднавіць.

Удзельнікі вандроўкі агледзелі стан архітэктурных аб’ектаў і ў іншых вёсках, але ацанілі іх стан як задавальняючы. Гэта старая праваслаўная капліца ў Лёпаўшчыне, былая сядзіба Багдановічаў і фамільная капліца ў Абадоўцах, касцёл у Касцяневічах, млын на ўскрайку Людвінова, драўляная капліца ў Выглавічах Мядзельскага раёна.

У вандроўцы таксама прынялі ўдзел начальнік Галоўнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў Беларусі па Мінску і Мінскай вобласці Вячаслаў Васіленка, які адначасова з’яўляецца краязнаўцам родам з Вілейскага раёна, а таксама сябра прэзідыума рэспубліканскага савета таварыства Зміцер Каспяровіч.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Арганізаваць суботнік на могілках у Вязыні, зрабіць абмер старога касцёла ў Давыдках, выцягнуць помнік са старога рэчышча Віліі - гэтым плануюць заняцца ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика