Дзеда Мароза ў “Каралеўства цмокаў” не пусцяць. 21.by

Дзеда Мароза ў “Каралеўства цмокаў” не пусцяць

21.12.2011 15:30 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


24 i 25 снежня ў галерэі сучаснага мастацтва “Ў” (пр. Незалежнасцi, 37а) пройдзе навагодні фестываль «Каралеўства маленькіх цмокаў».

Гэта будзе, як анансуюць арганізатары, “фестываль падарункаў, майстар-класаў, вялікіх сюрпрызаў і гіганцкіх цудаў для сапраўдных прынцэс і рыцараў”.

“Ужо другі год запар мы праводзім такі фестываль для дзяцей, бо лічым, што гэта таксама наш абавязак — даць нейкую магчымасць для творчасці дзяцей
, — распавяла Naviny.by арт-дырэктар галерэі “Ў” Ганна Чыстасердава. — А чаму цмокі? Паколькі цмок будзе сімвалам наступнага года, было вырашана запрасіць гэтым разам да нас у госці маленькіх прынцэс і рыцараў, каб яны тут знайшлі свайго маленькага цмока”.



На майстар-класах будзе магчымасць навучыцца рабіць ваўняныя і гліняныя сувеніры, паштоўкі, араматычныя цацкі, ёлачныя ўпрыгожванні, распісваць драўляныя фігуркі і вінілавыя цацкі: “У кожнага рыцара і прынцэсы з’явіцца карона і дыядэма з дапамогай Наталлі Зямчонак. Як ствараць ёлачныя цацкі і навагоднія шкарпэткі для цудаў, вас навучаць Маргарыта Лазарэвіч і Аляксандра Лучкіна”.

“Усе майстар-класы разнастайныя і цікавыя, нават цяжка штосьці выдзеліць,
— кажа Чыстасердава. — Галоўнае — каб усе маглі адначасова займацца рознымі рэчамі”.

Таксама наведвальнікаў чакаюць выступы гурта Pan-Quartet, Яны i Марты Шчарбаковых, чытанні аўтарскіх казак ад Алены Бабак і нават спецыяльная тэатральная пастаноўка ад Святланы Бень i Антанiны Слабодчыкавай.

У гэтыя ж дні ў кнігарні "ЛогвінаЎ" пройдуць і “Святы Мікалай party” — літаратурныя ранішнікі для дзетак, падчас якіх паэты, музыкі і пісьменнікі прачытаюць і распавядуць калядныя казкі. Будзе прэзентавана дзіцячая кніга “Майстра Рукша” Юрыя Ўсціновіча.



Прадугледжана і актыўная зона з “жывымі” крэсламі, дзе дзеткі змогуць паскакаць.

“У мінулым годзе да нас дзяцей прыводзілі з самай раніцы, і яны адмаўляліся сыходзіць да самага позняга вечара, — узгадвае Чыстасердава. — Усе засталіся задаволеныя, і з захапленнем чакаюць новага свята”.

Арганізатары разумеюць, якімі стрэсавымі становяцца для бацькоў перадсвяточныя дні, а таму прапануюць: “Вы можаце смела пакінуць у нас дзетак, каб займацца сваімі справамі. З імі нічога не здарыцца!”.

Дарэчы, уваход на ўсе мерапрыемствы — вольны. Як адзначыла Ганна Чыстасердава, вельмі прыемна, што такая вялікая колькасць мастакоў думае не толькі пра заробкі, але гатовая траціць свой час на дзяцей.

Ніякіх дзедаў марозаў ды традыцыйных ёлак на гэтым свяце не будзе.

“Не магу сказаць, ці з’яўляецца наш фестываль альтэрнатывай традыцыйным “ёлкам”, — разважае Чыстасердава. — Але, на мой погляд, менавіта так трэба ладзіць святы для дзяцей — каб яны маглі рабіць тое, што захочуць, а не скакаць вакол ёлкі па загадзе Дзеда Мароза. Каб яны маглі чамусьці навучыцца і адразу зрабіць нешта сваімі рукамі для сябе, бацькоў, сяброў. Наш асноўны прынцып — творчая свабода: дзеці могуць рабіць ёлачныя цацкі, пасля перадумаць — і пайсці ў кнігарню слухаць казкі, паглядзець тэатр ці патанчыць. Гэта, мне здаецца, больш цікава, чым проста атрымаць кулёк з цукеркамі”.

*На фота — навагодні фестываль «З ног на галаву!» ў галерэі “Ў”, 2010 год



Валерыя ЕСІНА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Асноўны прынцып — творчая свабода: дзеці могуць рабіць цацкі, пасля перадумаць — і пайсці слухаць казкі, глядзець спектакль ці танчыць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика