Віцебскі тэатр эксперыментуе з класікай
22.12.2011 15:34
—
Новости Культуры
|
Віцебскі тэатр эксперыментуе з класікай Расійскі тэатральны рэжысёр Юры Пахомаў прэзентуе віцяблянам сваю новую пастаноўку. Гэта спектакль “Банкрут” паводле п'есы Мікалая Астроўскага.
21 снежня адбыўся генеральны прагон, на які былі запрошаныя сябры тэатра і творчая інтэлігенцыя горада. А на сёння запланавана прэм’ера. У афармленні сцэны выкарыстаная вядомая карціна Кустодзіева “Купчыха за гарбатай”. У тон ёй падабрана мэбля, выкананая ў форме садавіны і засцеленая прасцяганымі коўдрамі. Першая дзея нагадвае традыцыйную пастаноўку класічнай п’есы. Другая – пасоўвае гледача бліжэй да сучаснасці. Цалкам змяняюцца колеры і атмасфера, а вясковая моладзь ператвараецца ў “тусоўку” 80-х і цынічна “дацкоўвае” Самсона Сілавіча. Першы глядач у Віцебску прыняў спектакль даволі стрымана. Нагадаем, што ў свой час кандыдатуру Пахомава разглядалі на месца мастацкага кіраўніка Нацыянальнага тэатра імя Якуба Коласа. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расійскі тэатральны рэжысёр Юры Пахомаў прэзентуе віцяблянам сваю новую пастаноўку. Гэта спектакль “Банкрут” паводле п'есы Мікалая Астроўскага. 21 снежня адбыўся...
|
|