З'явіўся даведнік па фестывалях і традыцыйных святах Міншчыны
10.01.2012
—
Новости Культуры
|
Даведнік па фестывалях, святах-конкурсах і выставах традыцыйнай культуры выдалі ў Мінскай вобласці. У яго ўвайшлі і імпрэзы, што адбываюцца ў нашым рэгіёне. Пра гэта расказалі ў Мінскім абласным цэнтры народнай творчасці. У брашуры "Святочнае кола малых гарадоў Міншчыны" сабрана інфармацыя аб асноўных акцыях, накіраваных на захаванне і папулярызацыю характэрных для раёнаў промыслаў і рамёстваў, што праходзяць у вобласці. Яны прысвечаныя розным відам народнай творчасці: ткацтву, вышыўцы, ганчарству, бондарству, лозапляценню, саломапляценню, разьбе па дрэве, выцінанцы, фальклорнаму мастацтву... Тэкст – на беларускай і рускай мовах, суправаджаецца фотаздымкамі. Адны фестывалі адбываюцца штогод на тэрыторыі аднаго і таго ж раёна Мінскай вобласці, іншыя – штогод у розных раёнах, ёсць конкурсы-святы, якія праходзяць раз у два-тры гады. У даведнік увайшлі і святы, конкурсы што праходзяць у нашым рэгіёне: свята-конкурс майстроў выцінанкі “Папяровыя карункі” (Маладзечна), “Гліняны звон” (Івянец), “Разьбы зачараванне” (Мядзел), “Саламяны павук” (Валожын), “Лазовыя карункі” (Вілейка), свята-конкурс драўлянай манументальнай скульптуры “Сонечная цеплыня дрэва” ( Па словах дырэктара Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці Раісы Вайцяхоўскай, даведнік атрымаюць усе метадычныя цэнтры вобласці. У перспектыве плануецца перакласці яго на англійскую мову. Святлана ЦІШКО.Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Даведнік па фестывалях, святах-конкурсах і выставах традыцыйнай культуры выдалі ў Мінскай вобласці. У яго ўвайшлі і імпрэзы, што адбываюцца ў нашым рэгіёне. |
|