У інтэрнэце з'явілася кніжная крама “Белсаюздруку”
13.01.2012 08:58
—
Новости Культуры
|
У інтэрнэце з'явілася кніжная крама “Белсаюздруку” ![]() Міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі (на фота зправа), які прысутнічаў на адкрыцці кнігарні РУП “Белсаюздрук”, выказаў упэўненасць, што Год кнігі дапаможа яшчэ больш прыцягнуць увагу беларусаў, асабліва моладзі, да кнігі. — Хацелася б, каб маладое пакаленне ставілася да кнігі гэтак жа ўважліва, як і старэйшае, — сказаў міністр, адзначыўшы, што беларусы застаюцца адной з самых чытаючых нацый на постсавецкай прасторы і ў Еўропе. — У краіне на кожнага жыхара выдаецца ў сярэднім 4—4,5 кнігі. Для параўнання: ва Украіне гэты паказчык складае ўсяго адно выданне на чалавека. У апошні час Міністэрства інфармацыі шмат зрабіла для падтрымкі нацыянальнага кнігавыдання. Распрацаваны праект закона “Аб выдавецкай справе”, зацверджаны мінімальныя стаўкі аўтарскага ўзнагароджання пісьменнікам, складальнікам, перакладчыкам, мастакам, фатографам — тым, хто непасрэдна займаецца стварэннем кнігі. Падрыхтаваны праект указа “Аб дзяржаўнай падтрымцы кнігавыдання ў Рэспубліцы Беларусь”. Штогод беларуская скарбонка папаўняецца свежымі кніжнымі навінкамі. Але ці ўсе беларусы могуць пазнаёміцца з імі? Міністр інфармацыі звярнуў увагу на тое, што калі ў жыхароў беларускай сталіцы ёсць магчымасць набываць кнігі ў крамах для сябе і сваёй сям’і, то ў малых гарадах краіны такіх спецыялізаваных крам не хапае. Аднак дырэктар РУП “Белсаюздрук” Ігар Дудзіч запэўніў, што жыхары рэгіёнаў кнігай абдзелены не будуць. Нядаўна ў віртуальнай прасторы з’явілася інтэрнэт-крама Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў Мінску адкрылася кніжная крама РУП “Белсаюздрук”. А жыхары гарадоў краіны змогуць цяпер купіць твор любімага аўтара праз інтэрнэт. Міністр інфармацыі... |
|