Вызначыўся лонг-ліст Літаратурнай прэміі Гедройца. 21.by

Вызначыўся лонг-ліст Літаратурнай прэміі Гедройца

13.01.2012 18:06 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вызначыўся лонг-ліст Літаратурнай прэміі Гедройца


12 студзеня журы Літаратурнай прэміі Гедройца вызначыла лонг-ліст прэміі, у які ўвайшлі кнігі 12 беларускіх празаікаў, выдадзеныя цягам 2011 году. У алфавітным парадку ў спіс увайшлі наступныя аўтары і іх творы:
 
1. Уладзіслаў Ахроменка “Тэорыя змовы” (Мінск: Логвінаў)
2. Альгерд Бахарэвіч “Малая медычная энцыклапедыя Бахарэвіча” (Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, серыя “Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе”)
3. Лявон Вольскі “Міларусь” (Мінск: Мэдыял, серыя “Кнігарня Пісьменніка”)
4. Віктар Карамазаў “Мастак і парабкі” (Мінск: Мэдысонт)
5. Павал Касцюкевіч “Зборная Беларусі па негалоўных відах спорту” (Мінск: Логвінаў)
6. Артур Клінаў “Шалом: ваенны раман” (Мінск: Логвінаў, серыя “Кнігарня “Нашай Нівы””)
7. Аляксандар Лукашук “След матылька. Освальд у Менску” (Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, серыя “Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе”)
8. Ян Максымюк “Словы ў голым полі” (Мінск: Логвінаў, сэрыя “Галерэя “Б”)
9. Віктар Марціновіч “Сцюдзёны вырай” (электроннае выданьне, 34mag.net)
10. Ала Сямёнава “У святой краіне выгнання” (Мінск: Кнігазбор, серыя “Кнігарня пісьменніка”)
11. Андрэй Федарэнка “Мяжа” (Мінск: Літаратура і Мастацтва, серыя “Лімаўскі фальварак”)
12. Макс Шчур “Ліст, знойдзены на папялішчы” (Познань: Белы крумкач). 
 
Заснавальнікі Літаратурнай прэміі Гедройца – Амбасада Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі Інстытут у Мінску, Беларускі ПЭН-Цэнтар, Саюз беларускіх пісьменнікаў.

Прэмія будзе прысуджаная за найлепшую кнігу, якая была выдадзеная (у папяровым або электронным варыянтах) у 2011 годзе на беларускай мове ў жанрах мастацкай прозы, дакументальнай прозы, эсэістыкі. На пачатку лютага 2012 году будзе абвешчаны шорт-ліст прэміі. Ушанаванне лаўрэата адбудзецца 3 сакавіка ў Міжнародны дзень пісьменніка ў Мінску. 

Мэты прэміі:
- ушанаваць памяць Ежы Гедройца (Jerzy Gedroyc) (1906 – 2000) – публіцыста, палітыка, заснавальніка і рэдактара парыжскага грамадска-палітычнага часопісу "Kultura" на польскай мове. Ежы Гедройц нарадзіўся ў 1906 годзе ў Мінску і ў сваёй культурнай дзейнасьці быў паслядоўным прыхільнікам добрасуседскіх зносінаў паміж Польшчай і Беларуссю, Літвой, Украінай;
- паспрыяць паглыбленню польска-беларускіх стасункаў у галіне культуры;
- папулярызаваць сучасную беларускую літаратуру ў Беларусі і Польшчы;
- падтрымаць актуальных беларускіх пісьменнікаў, паспрыяць выхаду іх творчасці на міжнародны ўзровень. 

Журы прэміі:
Барыс Пятровіч, Андрэй Хадановіч, Уладзімір Арлоў, Валянцін Акудовіч, Людміла Рублеўская, Маргарыта Аляшкевіч, Адам Паморскі, Пётр Казакевіч, Лешак Шарэпка (ганаровы старшыня журы).
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
12 студзеня журы Літаратурнай прэміі Гедройца вызначыла лонг-ліст прэміі, у які ўвайшлі кнігі 12 беларускіх празаікаў, выдадзеныя цягам 2011 году. У алфавітным парадку...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика