Памёр скульптар Уладзімір Жбанаў
16.01.2012 15:34
—
Новости Культуры
|
Памёр скульптар Уладзімір Жбанаў Яму было 57 год. Ён некалькі дзён знаходзіўся ў рэанімацыі.
Уладзімір Жбанаў нарадзіўся 26 студзеня 1954 года ў Мінску ў сям'і вайскоўца. У 1973 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава. У 1979-м скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (аддзяленне скульптуры мастацкага факультэта). Служыў у Афганістане. Пасля войска тры гады вучыўся ў творчых майстэрнях Акадэміі мастацтваў СССР (1983 год). 1985-1999 гады - выкладчык вышэйшай катэгорыі ў Мінскім мастацкім вучылішчы ім. Глебава [1]. З 1993 года Член Беларускага саюза мастакоў.. Ён аўтар наступных скульптур - "Дзяўчына на лаўцы" ў Міхайлаўскім скверы, "Курыльшчык" (тамсама), "Дзяўчынка з парасонам" (тамсама), "Фатограф", "Дама з сабачкам" (на Камароўскім рынку), "Экіпаж" (каля Ратушы), "Дойлід" (Плошча Незалежнасці), у Маладзечне на галоўнай плошчы стаіць яго скульптура "Залаты трыліснік". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яму было 57 год. Ён некалькі дзён знаходзіўся ў рэанімацыі. Уладзімір Жбанаў нарадзіўся 26 студзеня 1954 г. |
|