Якiя работы можна ўбачыць на выставе жывапiсу “Суб’ектыўнае ў аб’ектыўным”. 21.by

Якiя работы можна ўбачыць на выставе жывапiсу “Суб’ектыўнае ў аб’ектыўным”

20.01.2012 13:14 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Якiя работы можна ўбачыць на выставе жывапiсу “Суб’ектыўнае ў аб’ектыўным”


20 студзеня 2012 года, у 17.00, у мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адкрыецца выстава “Суб’ектыўнае ў аб’ектыўным”. У экспазіцыі будуць прадстаўлены творы таленавітага мастака, выкладчыка Гунефы Мацюшэнкавай, а таксама работы яе вучняў, студэнтаў і выпускнікоў мастацкіх ВНУ краіны: стыпендыятаў спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі Міхаіла Дайлідава, Алены Леановіч, Іллі Падалка, Зухры Міхайленка, а таксама Віктара Паляшчука, Таццяны Мацко і Сяргея Марыніча.
 
Гунефа Мацюшэнкава працуе ў тэхніцы акварэлі, батыка і габелену. Мастак увесь час эксперыментуе, сумяшчае розныя тэхнікі, шукае новыя выразныя сродкі. На выставе “Суб’ектыўнае ў аб’ектыўным” будуць прадстаўлены акварэльныя работы аўтара. Эпіграфам да сваёй выставы Гунефа Мацюшэнкава выбрала радкі Стэндаля: “Ва ўсіх відах мастацтва неабходна самому зведаць тыя пачуцці, якія жадаеш выклікаць у другіх”. Паглыбленне ва ўнутранае жыццё прыроды, а таксама і ўласнай душы, прывяло да тых пачуццяў, якія дазволілі мастаку адлюстраваць ў сваіх пейзажах сугучнасць настрою чалавека і стану прыроды.
 
Гунефа Мацюшэнкава – не толькі таленавіты мастак, але і выбітны педагог. З 1985 года яна выкладае кампазіцыю ў Слуцкай дзіцячай мастацкай школе. За плённую педагагічную дзейнасць была ўзнагароджана Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтваў за вялікі ўклад у выхаванне творчай моладзі (2000 год), а таксама значнай колькасцю грамат, дыпломаў, падзяк, як кіраўнік конкурсных работ навучэнцаў ДМШ у такіх краінах, як Беларусь, Польшча, Славенія, Македонія, Германія,Чэхія, Расія, Украіна, Бразілія, Літва, Нідэрланды, Японія. Сярод вучняў Гунефы Мацюшэнкавай – лаўрэаты і дыпламанты конкурсаў і фестываляў (усяго больш за 350 узнагарод), а таксама 15 стыпендыятаў спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.




















 
Выстава будзе працаваць з 20 студзеня па 11 лютага 2012 года па адрасе пл. Кастрычніцкая, 1 (Палац Рэспублікі); кант. тэл.: 017 227 26  12.

Галерэя працуе з 11.00 да 19.00. Выхадныя: нядзеля, панядзелак.
Уваход вольны.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
20 студзеня 2012 года, у 17.00, у мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адкрыецца выстава “Суб’ектыўнае ў аб’ектыўным”. У экспазіцыі будуць прадстаўлены творы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика